Return to Video

Салман Хан: Давайце выкарыстоўваць відэаўрокі, каб перайначыць сістэму адукацыі

  • 0:17 - 0:19
    Акадэмія Хана перш за ўсё вядомая
  • 0:19 - 0:20
    сваёй калекцыяй відэаўрокаў,
  • 0:20 - 0:22
    таму перш, чым я працягну,
  • 0:22 - 0:25
    дазвольце мне паказаць вам невялікі калаж.
  • 0:25 - 0:28
    (Відэа) Салман Хан: Такім чынам, гіпатэнуза будзе роўная пяці.
  • 0:28 - 0:32
    Толькі ў гэтай частцы Паўднёвай Амерыкі знойдзеныя парэшткі гэтых жывёл -
  • 0:32 - 0:34
    тут вось такая роўная паласа -
  • 0:34 - 0:36
    і ў гэтай частцы Афрыкі.
  • 0:36 - 0:38
    Мы можам узяць інтэграл паверхні,
  • 0:38 - 0:40
    звычайна ён пазначаецца як прапісная сігма.
  • 0:40 - 0:44
    Нацыянальны Сход: Ён фарміруе Камітэт Грамадскай Бяспекі,
  • 0:44 - 0:45
    назва гучыць даволі нядрэнна.
  • 0:45 - 0:47
    Звярніце ўвагу, гэта альдэгід,
  • 0:47 - 0:49
    а гэта спірт.
  • 0:49 - 0:53
    Пачынае дзяліцца на эфектар (нэрвовы канчатак) і клеткі памяці.
  • 0:53 - 0:55
    Галактыка. Гэй, вось яшчэ адна галактыка.
  • 0:55 - 0:57
    О, глядзіце, а вось яшчэ адна.
  • 0:57 - 0:59
    Што тычыцца даляраў, то іх 30.000.000
  • 0:59 - 1:02
    плюс 20 мільёнаў даляраў ад Амерыканскага вытворцы.
  • 1:02 - 1:05
    Калі ў вас ад гэтага не "едзе дах",
  • 1:05 - 1:07
    значыць, вы бяздушны чалавек.
  • 1:07 - 1:09
    (Смех)
  • 1:09 - 1:14
    (Апладысменты)
  • 1:14 - 1:16
    СХ: Зараз у нас ужо ёсць прыблізна
  • 1:16 - 1:18
    2200 відэаўрокаў
  • 1:18 - 1:20
    на розныя тэмы - ад элементарнай арыфметыкі
  • 1:20 - 1:23
    да вектарнага вылiчэння,
  • 1:23 - 1:25
    урыўкі якіх вы тут бачылі.
  • 1:25 - 1:28
    Гэтым рэсурсам кожны месяц карыстаецца мільён вучняў,
  • 1:28 - 1:31
    якія праглядаюць прыблізна ад 100 да 200 000 відэаўрокаў на дзень.
  • 1:31 - 1:34
    Але цяпер мы хочам пагутарыць пра тое,
  • 1:34 - 1:36
    куды мы збіраемся рухацца далей.
  • 1:36 - 1:38
    Перад тым як пачаць,
  • 1:38 - 1:41
    я хачу крыху расказаць пра тое, з чаго ўсё пачыналася.
  • 1:41 - 1:45
    Некаторыя з вас ведаюць пра тое,
  • 1:45 - 1:47
    што прыкладна пяць гадоў таму я быў аналітыкам інвестыцыйнага фонду.
  • 1:47 - 1:50
    Я жыў у Бостане
  • 1:50 - 1:53
    і дыстанцыйна навучаў сваіх стрыечных сясцёр і братоў у Новым Арлеане.
  • 1:53 - 1:55
    І я пачаў запампоўваць свае першыя відэаўрокі на YouTube
  • 1:55 - 1:57
    проста для зручнасці,
  • 1:57 - 1:59
    як дадатак да навучання маіх сваякоў -
  • 1:59 - 2:02
    нешта, накшталт памяткі для паўтарэння.
  • 2:02 - 2:05
    Як толькі я выклаў першыя відэаўрокі на YouTube,
  • 2:05 - 2:07
    здарылася сёе-тое цікавае -
  • 2:07 - 2:09
    насамрэч, здарылася шмат усяго цікавага.
  • 2:09 - 2:12
    Першае - гэта водгук маіх сваякоў.
  • 2:12 - 2:13
    Яны сказалі,
  • 2:13 - 2:16
    што я ім больш падабаюся на YouTube, чым асабіста.
  • 2:16 - 2:23
    (Смех)
  • 2:23 - 2:28
    І калі вы адкінеце двухсэнсоўную прыроду гэтага прызнання,
  • 2:28 - 2:30
    то ўбачыце, што ў ім ёсць пэўная глыбінная праўда.
  • 2:30 - 2:31
    Яны казалі,
  • 2:31 - 2:34
    што ім больш даспадобы аўтаматызаваны варыянт зносінаў
  • 2:34 - 2:36
    са сваім стрыечным братам.
  • 2:36 - 2:38
    На першы погляд, гэта нелагічна, але калі вы паспрабуеце паглядзець на гэта
  • 2:38 - 2:41
    з іх пункту гледжання, усё становіцца зразумелым.
  • 2:41 - 2:42
    У дадзеным выпадку
  • 2:42 - 2:44
    яны могуць прыпыняць і пераглядаць тлумачэнні
  • 2:44 - 2:48
    без адчування, што яны адымаюць мой каштоўны час.
  • 2:48 - 2:51
    Калі ім трэба паўтарыць матэрыял,
  • 2:51 - 2:52
    які яны павінны былі вывучыць некалькі тыдняў таму,
  • 2:52 - 2:55
    ці нават некалькі гадоў таму,
  • 2:55 - 2:57
    яны не павінны пытацца ў свайго брата і чырванець перад ім.
  • 2:57 - 3:00
    Яны проста могуць паглядзець гэтыя відэаролікі. Калі ім сумна, то яны могуць забегчы наперад.
  • 3:00 - 3:02
    Яны могуць глядзець іх, калі ім зручна, у сваім тэмпе.
  • 3:02 - 3:06
    І, напэўна, найменш ацэнены аспект гэтага -
  • 3:06 - 3:09
    гэта ідэя аб тым, што спачатку,
  • 3:09 - 3:11
    у першы раз,
  • 3:11 - 3:14
    калі вы спрабуеце абмазгаваць нейкае новае паняцце,
  • 3:14 - 3:16
    апошняе, у чым вы маеце патрэбу -
  • 3:16 - 3:19
    гэта іншы чалавек са сваім пытаннем: "Ну, ты зразумеў?"
  • 3:19 - 3:22
    А гэта якраз і адбывалася раней у нашым узаемадзеянні з кузінамі.
  • 3:22 - 3:24
    Цяпер жа яны могуць проста займацца
  • 3:24 - 3:29
    ў адзіноце ва ўласным пакоі.
  • 3:29 - 3:31
    Другое, што здарылася -
  • 3:31 - 3:33
    я выклаў відэаролікі на YouTube,
  • 3:33 - 3:36
    у мяне не было нагоды рабіць іх закрытымі,
  • 3:36 - 3:38
    таму я адкрыў доступ усім людзям.
  • 3:38 - 3:40
    І людзі сталі натрапляць на іх,
  • 3:40 - 3:43
    а я стаў атрымліваць каментары і лісты
  • 3:43 - 3:46
    і іншую зваротную сувязь
  • 3:46 - 3:48
    ад выпадковых людзей па ўсім свеце.
  • 3:48 - 3:51
    Вось некаторыя з іх.
  • 3:51 - 3:54
    Гэта - да аднаго з зыходных відэа пра вылічэнне,
  • 3:54 - 3:56
    хтосьці напісаў адразу на YouTube -
  • 3:56 - 3:58
    гэта каментар з YouTube:
  • 3:58 - 4:00
    "Першы раз у жыцці я атрымаў вытворную і ўсміхаўся."
  • 4:00 - 4:03
    (Смех)
  • 4:03 - 4:05
    Давайце тут пакуль спынімся.
  • 4:05 - 4:07
    Гэты чалавек вылічыў вытворную,
  • 4:07 - 4:10
    а потым усміхнуўся.
  • 4:10 - 4:12
    І затым у адказ на той жа каментар ... - Гэта ёсць у ланцужку.
  • 4:12 - 4:14
    Вы можаце зайсці на YouTube і паглядзець на гэтыя каментары -
  • 4:14 - 4:17
    Нехта іншы напісаў: "У мяне тое ж самае."
  • 4:17 - 4:20
    Так прыемна, я атрымаў зарад добрага настрою на ўвесь дзень.
  • 4:20 - 4:22
    Памятаю, як глядзеў у класе
  • 4:22 - 4:24
    на ўвесь гэты тэкст, нібыта з Матрыцы,
  • 4:24 - 4:28
    а цяпер я магу сказаць: "Я ведаю кунг-фу."
  • 4:28 - 4:31
    (Смех)
  • 4:31 - 4:33
    І мы атрымоўвалі шмат водгукаў такога кшталту.
  • 4:33 - 4:36
    Гэта відавочна дапамагала людзям.
  • 4:36 - 4:38
    Але пасля, калі колькасць праглядаў ўсё расла і расла,
  • 4:38 - 4:41
    я пачаў атрымліваць цэлыя лісты ад людзей,
  • 4:41 - 4:43
    і мне стала ясна,
  • 4:43 - 4:45
    што гэта нашмат больш, чым проста "зручна".
  • 4:45 - 4:47
    Вось урывак
  • 4:47 - 4:49
    з аднаго падобнага ліста:
  • 4:49 - 4:51
    "У майго 12-гадовага сына аўтызм,
  • 4:51 - 4:53
    і яму вельмі цяжка даецца матэматыка.
  • 4:53 - 4:55
    Мы паспрабавалі ўсё,
  • 4:55 - 4:57
    глядзелі ўсё і ўсё куплялі.
  • 4:57 - 5:01
    Мы паказалі яму ваша відэа пра дзесятковыя дробы - і ён зразумеў.
  • 5:01 - 5:04
    Затым мы перайшлі да жахлівых звычайных дробаў. І зноўку ён зразумеў.
  • 5:04 - 5:05
    Мы не маглі ў гэта паверыць.
  • 5:05 - 5:07
    Ён такі шчаслівы."
  • 5:07 - 5:08
    Так што вы можаце ўявіць,
  • 5:08 - 5:12
    як пачуваўся я, аналітык інвестыцыйнага фонду.
  • 5:12 - 5:16
    Для мяне было вельмі незвычайна рабіць нешта карыснае грамадству.
  • 5:16 - 5:18
    (Смех)
  • 5:18 - 5:21
    (Апладысменты)
  • 5:24 - 5:28
    Але да мяне прыйшло натхненне, таму я працягваў.
  • 5:28 - 5:30
    А затым я пачаў разумець і іншыя рэчы.
  • 5:30 - 5:32
    Я зразумеў, што гэта не толькі можа дапамагчы маім сваякам зараз,
  • 5:32 - 5:35
    ці тым людзям, якія дасылаюць лісты,
  • 5:35 - 5:38
    але што гэтая інфармацыя ў прынцыпе не састарэе,
  • 5:38 - 5:39
    што яна зможа спатрэбіцца іх дзецям
  • 5:39 - 5:41
    або ўнукам.
  • 5:41 - 5:43
    Калі б Ісаак Ньютан
  • 5:43 - 5:46
    ужо размясціў на YouTube відэа пра
    вылічэнні,
  • 5:46 - 5:48
    мне б не давялося гэтага рабіць.
  • 5:48 - 5:49
    (Смех)
  • 5:49 - 5:52
    Калі б, вядома, у яго добра атрымалася. А гэта не факт.
  • 5:52 - 5:54
    (Смех)
  • 5:54 - 5:55
    Наступнае адкрыццё -
  • 5:55 - 5:57
    нават улічваючы папярэдні пункт, я сказаў:
  • 5:57 - 6:00
    "Ок, магчыма, гэта добрая падтрымка. Для матываваных вучняў.
  • 6:00 - 6:02
    Для тых, хто навучаецца на даму."
  • 6:03 - 6:04
    Але я нават не меркаваў, што яно стане
    нечым такім,
  • 6:04 - 6:06
    што зможа пракрасціся на ўрок у класе.
  • 6:06 - 6:08
    Але затым я пачаў атрымліваць лісты ад настаўнікаў.
  • 6:08 - 6:09
    У іх гаварылася:
  • 6:09 - 6:12
    "З дапамогай вашых відэаролікаў мы перарабілі класныя заняткі.
  • 6:12 - 6:14
    Вы праглядаеце лекцыі, таму мы цяпер ... "-
  • 6:14 - 6:17
    і гэта можа адбыцца заўтра ў любым класе Амерыкі, -
  • 6:19 - 6:22
    "... Мы цяпер задаем на дом лекцыі.
  • 6:22 - 6:23
    А тое, што раней было хатнім заданнем,
  • 6:23 - 6:27
    цяпер выконваецца вучнямі на ўроку. "
  • 6:27 - 6:29
    І мне хочацца тут пакуль зрабіць паўзу -
  • 6:29 - 6:34
    (Апладысменты)
  • 6:34 - 6:35
    Я хачу спыніцца тут на секунду,
  • 6:35 - 6:37
    каб паказаць вам яшчэ пару цікавых рэчаў.
  • 6:37 - 6:40
    У тым, што настаўнікі так паступаюць,
  • 6:40 - 6:42
    ёсць відавочная перавага,
  • 6:42 - 6:44
    якая складаецца ў тым, што зараз іхныя вучні
  • 6:44 - 6:46
    могуць таксама выкарыстоўваць гэтыя відэа, як і мае сваякі.
  • 6:46 - 6:49
    Яны могуць спыняць, пераглядаць тое, што ім трэба,
  • 6:49 - 6:50
    тады, калі ім гэта зручна.
  • 6:50 - 6:52
    Але самае цікавае складаецца ў тым -
  • 6:52 - 6:54
    і гэта здаецца не зусім лагічным, калі мы кажам пра прымяненне тэхналогій на ўроку -
  • 6:54 - 6:57
    што калі прыбраць стандартную лекцыю з заняткаў у класе
  • 6:57 - 7:01
    і даць магчымасць вучням самастойна вывучыць лекцыю дома,
  • 7:01 - 7:02
    а затым выконваць заданні ў класе
  • 7:02 - 7:04
    пад наглядам настаўніка,
  • 7:04 - 7:08
    у свабодным узаемадзеянні адзін з адным,
  • 7:08 - 7:12
    то такое выкарыстанне настаўнікамі новых тэхналогій
  • 7:12 - 7:14
    ачалавечвае школьныя заняткі.
  • 7:14 - 7:17
    Яны ўзялі па сутнасці пазбаўленую душэўнага цяпла практыку -
  • 7:17 - 7:19
    30 дзяцей, з пальцамі, прыціснутымі да вуснаў,
  • 7:19 - 7:21
    якім забаронена мець зносіны адзін з адным.
  • 7:21 - 7:22
    Настаўнік, не важна, наколькі ён добры,
  • 7:22 - 7:24
    павінен правесці ўрок, даступны для разумення
  • 7:24 - 7:26
    ўсіх 30 вучняў -
  • 7:26 - 7:28
    летуценныя твары з лёгкай варожасцю -
  • 7:28 - 7:30
    а цяпер гэта стала сапраўды чалавечым заняткам.
  • 7:30 - 7:32
    Цяпер яны сапраўды маюць зносіны паміж сабой.
  • 7:32 - 7:35
    З моманту заснавання Акадэміі Хана
  • 7:35 - 7:36
    я звольніўся з працы,
  • 7:36 - 7:39
    і мы ператварыліся ў сапраўдную арганізацыю -
  • 7:39 - 7:40
    некамерцыйную арганізацыю -
  • 7:40 - 7:44
    і пытанне складаецца ў тым, як нам перайсці на наступны ўзровень?
  • 7:44 - 7:45
    Як нам дапамагчы развіццю таго,
  • 7:45 - 7:47
    што робяць гэтыя настаўнікі?
  • 7:47 - 7:49
    Тое, што я зараз вам пакажу -
  • 7:49 - 7:51
    гэта практыкаванні,
  • 7:51 - 7:54
    якія я пачаў запісваць для сваякоў.
  • 7:54 - 7:56
    Тыя, з якіх я пачаў, былі нашмат прасцейшыя.
  • 7:56 - 7:59
    Гэта ўжо іх больш прафесійная версія.
  • 7:59 - 8:02
    Асноўная думка тут - будзе згенеравана столькі пытанняў, колькі будзе неабходна,
  • 8:02 - 8:04
    каб вы вывучылі гэта паняцце,
  • 8:04 - 8:07
    пакуль вы не дасце 10 правільных адказаў запар.
  • 8:07 - 8:08
    І тут жа знаходзяцца відэаролікі Акадэміі Хана.
  • 8:08 - 8:10
    Вы атрымліваеце падказкі,
  • 8:10 - 8:12
    калі не ведаеце, як вырашыць задачу.
  • 8:12 - 8:14
    Можа здацца, што тут дзейнічае вельмі просты прынцып:
  • 8:14 - 8:17
    10 рашэнняў запар - і вы пераходзіце далей.
  • 8:17 - 8:19
    Але гэта прынцыпова адрозніваецца ад таго, што адбываецца цяпер у класе.
  • 8:19 - 8:22
    Пры традыцыйным вывучэнні прадмета ў школе
  • 8:22 - 8:24
    даецца пара хатніх заданняў,
  • 8:24 - 8:25
    заданне, лекцыя, заданне, лекцыя -
  • 8:25 - 8:27
    і пасля гэтага ідзе выніковы іспыт.
  • 8:27 - 8:30
    Незалежна ад таго, наколькі паспяхова вы яго здаяце - на 70%, 80%,
  • 8:30 - 8:32
    90% ці 95%,
  • 8:32 - 8:34
    клас пераходзіць да наступнай тэмы.
  • 8:34 - 8:37
    Нават вучні з вынікам у 95%
  • 8:37 - 8:39
    не ведаюць 5%, але што менавіта яны не ведаюць?
  • 8:39 - 8:42
    Можа, яны не ведаюць, што адбываецца пры ўзвядзенні ліку ў нулявую ступень.
  • 8:42 - 8:44
    І з гэтым няведаннем яны ўсё роўна пачынаюць вывучаць наступную тэму.
  • 8:44 - 8:46
    Уявіце сабе - гэта ўсё роўна што
  • 8:46 - 8:48
    вучыць ездзіць на ровары,
  • 8:48 - 8:50
    дзе, напэўна, я спачатку тлумачу вам тэорыю,
  • 8:50 - 8:52
    а затым даю вам ровар на два тыдні.
  • 8:52 - 8:55
    Праз два тыдні я вяртаюся
  • 8:55 - 8:57
    і кажу: "Так, давайце паглядзім. У вас праблемы з левым паваротам.
  • 8:57 - 8:59
    Вы не ўмееце тармазіць.
  • 8:59 - 9:01
    Вы на 80% раварыст. "
  • 9:01 - 9:04
    І я стаўлю вялізную "васьмёрку" вам на лоб,
  • 9:04 - 9:07
    і кажу: "А цяпер возьмем аднаколавы ровар."
  • 9:07 - 9:09
    Як бы недарэчна гэта ні гучала,
  • 9:09 - 9:12
    у наш час на ўроках у класе
  • 9:12 - 9:14
    адбываецца менавіта так.
  • 9:14 - 9:16
    І сутнасць заключаецца ў тым, што калі хутка праходзіць матэрыял,
  • 9:16 - 9:19
    добрыя вучні пачынаюць раптам правальвацца на алгебры
  • 9:19 - 9:21
    цi невядома чаму не могуць справіцца з вылічэннем,
  • 9:21 - 9:23
    хаця яны досыць разумныя і займаюцца з добрымі выкладчыкамі.
  • 9:23 - 9:26
    Гэта адбываецца таму, што ў іх ёсць дзіркі, як у швейцарскім сыры,
  • 9:26 - 9:28
    якія працінаюць ўвесь каркас іх ведаў.
  • 9:28 - 9:30
    Таму наша мадэль прапануе
  • 9:30 - 9:32
    вывучаць матэматыку гэтак жа, як вы б вывучалі што-небудзь іншае,
  • 9:32 - 9:34
    як вы б вучыліся яздзе на ровары.
  • 9:34 - 9:35
    Сядзець на ровары. Падаць з ровара.
  • 9:35 - 9:39
    Рабіць гэта да таго часу, пакуль не дасягнеце майстэрства.
  • 9:39 - 9:41
    У традыцыйнай мадэлі
  • 9:41 - 9:43
    прадугледжаны пакаранні за эксперыменты і памылкі,
  • 9:43 - 9:45
    але яна не чакае дасягнення майстэрства.
  • 9:45 - 9:49
    Мы заахвочваем да эксперыменту. Мы ўхваляем памылкі.
  • 9:49 - 9:52
    Але мы чакаем авалодання майстэрствам.
  • 9:52 - 9:53
    Гэта яшчэ адзін з нашых модуляў.
  • 9:53 - 9:55
    Трыганаметрыя.
  • 9:55 - 9:58
    Гэта зрух і адлюстраванне функцый.
  • 9:58 - 10:00
    Яны ўсе могуць быць сумешчаныя паміж сабой.
  • 10:00 - 10:02
    У нас цяпер парадку 90 такіх модуляў.
  • 10:02 - 10:05
    Вы можаце зайсці на сайт зараз. Гэта ўсё бясплатна. Мы не спрабуем нічога прадаць.
  • 10:05 - 10:08
    Галоўная ідэя складаецца ў тым, што ўсе відэа ўбудаваныя ў пэўную мапу ведаў.
  • 10:08 - 10:12
    Вось гэтая вяршыня - гэта літаральна складанне адназнакавых лікаў.
  • 10:12 - 10:15
    Накшталт адзін плюс адзін будзе два.
  • 10:15 - 10:16
    Сутнасць у тым, што калі вы набераце ў гэтым 10 балаў запар,
  • 10:16 - 10:20
    вы прасунецеся на больш складаны модуль - і гэтак далей.
  • 10:20 - 10:22
    І калі вы будзеце і надалей прытрымлівацца мапы ведаў,
  • 10:22 - 10:25
    вы пяройдзеце да больш складаных задач па арыфметыцы.
  • 10:25 - 10:27
    Далей вы распачняце перадалгебраічныя задачы і элементарную алгебру.
  • 10:27 - 10:32
    Пяройдзеце да алгебры 1, алгебры 2,
  • 10:32 - 10:35
    даберацеся да пачатку вылічэння.
  • 10:35 - 10:37
    Ідэя ў тым, што з дапамогай такой сістэмы мы можам
  • 10:37 - 10:38
    фактычна навучаць ўсяму, што можна вывучаць
  • 10:38 - 10:41
    такім спосабам.
  • 10:41 - 10:43
    Вы можаце ўявіць - мы якраз працуем над гэтым -
  • 10:43 - 10:45
    што ў гэтую мапу ведаў уваходзяць
  • 10:45 - 10:47
    і логіка, і камп'ютарнае праграмаванне,
  • 10:47 - 10:50
    і граматыка, і генетыка,
  • 10:50 - 10:52
    і ўсё гэта грунтуецца на ідэі пра тое,
  • 10:52 - 10:53
    што калі вы ведаеце гэта і гэта,
  • 10:53 - 10:56
    значыць, вы гатовыя да вывучэння наступнай тэмы.
  • 10:56 - 10:59
    Гэтая сістэма добрая для індывідуальнага навучання,
  • 10:59 - 11:01
    і я раю вам апрабаваць яе з вашымі дзецьмі,
  • 11:01 - 11:03
    але я таксама прапаную ўсім прысутным у аўдыторыі пазаймацца самастойна.
  • 11:03 - 11:06
    Гэта ўнясе змены ў гутаркі за вячэрай.
  • 11:06 - 11:09
    І мы хочам выкарыстаць гэтыя вынікі
  • 11:09 - 11:11
    пераўтварэнняў у класнай працы,
  • 11:11 - 11:13
    пра якія раней мне пісалі настаўнікі.
  • 11:13 - 11:14
    І тое, што я цяпер паказваю - гэта насамрэч
  • 11:14 - 11:17
    дадзеныя тэставай праграмы ў школьнай акрузе Лас-Алтас,
  • 11:17 - 11:19
    дзе практычна выкінулі стары навучальны план
  • 11:19 - 11:21
    па матэматыцы ў двух пятых і двух сёмых класах.
  • 11:23 - 11:25
    Гэтыя дзеці не карыстаюцца падручнікамі,
  • 11:25 - 11:26
    ім не чытаюць лекцый для ўсяго класа.
  • 11:26 - 11:28
    Яны займаюцца ў Акадэміі Хан, працуюць з гэтымі праграмамі
  • 11:28 - 11:31
    у класе на паў-урока матэматыкі.
  • 11:31 - 11:34
    І я хачу тут патлумачыць - мы не разглядаем гэта як поўны курс навучання матэматыцы.
  • 11:34 - 11:35
    Гэтая сістэма проста вызваляе час -
  • 11:35 - 11:36
    што цяпер і адбываецца ў Лас-Алтас.
  • 11:36 - 11:39
    Гэта як сістэма рычагоў і блокаў,
  • 11:39 - 11:41
    якая правярае, арыентуецеся вы ў рашэнні раўнанняў,
  • 11:41 - 11:44
    і вызваляе час на мадэляванне, гульні,
  • 11:44 - 11:46
    механіку, канструяванне для таго,
  • 11:46 - 11:50
    каб вызначыць, наколькі глыбока вы разбіраецеся ў тэме.
  • 11:50 - 11:52
    Сутнасць у тым, што настаўнік кожны дзень сочыць за вынікамі,
  • 11:52 - 11:54
    кожнае дзіця пры гэтым працуе ў сваім тэмпе,
  • 11:54 - 11:57
    і гэта на самай справе рэальныя дадзеныя з школьнай акругі Лас-Алтас -
  • 11:57 - 11:59
    і яны працуюць з гэтымі вынікамі.
  • 11:59 - 12:01
    Кожны шэраг - гэта вучань.
  • 12:01 - 12:03
    Кожны слупок - гэта адна з падтэмаў.
  • 12:03 - 12:06
    Зялёны азначае, што вучні дасканала валодаюць пытаннем.
  • 12:06 - 12:07
    Блакітны - што яны працуюць з гэтай тэмай, усё ў парадку.
  • 12:07 - 12:09
    Чырвоны - яны затрымаліся.
  • 12:09 - 12:11
    І настаўнік дзейнічае наступным чынам:
  • 12:11 - 12:14
    "Падыйду-ка я да гэтых вучняў з чырвоным колерам."
  • 12:14 - 12:17
    Ці нават лепш: "Я вазьму аднаго з вучняў з зялёным колерам,
  • 12:17 - 12:19
    з тых, хто ўжо дасканала ведае тэму,
  • 12:19 - 12:20
    і пастаўлю яго наперад,
  • 12:20 - 12:23
    навучаць сваіх аднакласнікаў. "
  • 12:23 - 12:29
    (Апладысменты)
  • 12:29 - 12:34
    Я сам прывык меркаваць пра рэальнасць, зыходзячы з канкрэтных дадзеных,
  • 12:34 - 12:36
    таму мы не хочам, каб гэты настаўнік нават ішоў і ўмешваўся,
  • 12:36 - 12:37
    і задаваў вучню гэтыя няёмкія пытанні:
  • 12:37 - 12:40
    "Што ты не разумееш?" або "Што ты зразумеў?"
  • 12:40 - 12:41
    ці нешта яшчэ такога кшталту.
  • 12:41 - 12:44
    Наша задача - узброіць настаўніка як мага большай колькасцю інфармацыі -
  • 12:44 - 12:46
    рэальнымі дадзенымі, якія выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх галінах -
  • 12:46 - 12:48
    няхай гэта будзе кіраванне фінансамі, маркетынг або вытворчасць.
  • 12:48 - 12:51
    Такім чынам настаўнікі змогуць вызначаць, у чым складаюцца праблемы вучняў,
  • 12:51 - 12:54
    і змогуць максімальна эфектыўна ўзаемадзейнічаць з імі.
  • 12:54 - 12:56
    Цяпер настаўнікі сапраўды ведаюць, чым занятыя вучні,
  • 12:56 - 13:00
    колькі часу яны на гэта выдаткуюць кожны дзень, якія відэа яны глядзяць,
  • 13:00 - 13:02
    калі яны націскаюць паўзу, калі яны заканчваюць прагляд,
  • 13:02 - 13:04
    якія практыкаванні яны робяць,
  • 13:04 - 13:06
    на што яны звяртаюць увагу.
  • 13:06 - 13:08
    Знешняе кола паказвае, якія практыкаванні яны абіраюць.
  • 13:08 - 13:12
    Унутранае - на якіх відэа яны засяроджаныя.
  • 13:12 - 13:13
    Дадзеныя досыць падрабязна прадстаўлены,
  • 13:13 - 13:16
    каб вы маглі ўбачыць канкрэтныя задачы, якія вырашае вучань.
  • 13:16 - 13:17
    Чырвоны колер - гэта няправільны адказ, блакітны - правільны.
  • 13:17 - 13:22
    Крайняе злева пытанне - гэта першае, на якое адказваў вучань.
  • 13:22 - 13:23
    Вось тут - відэа, якое яны глядзелі.
  • 13:23 - 13:26
    І тут можна ўбачыць, што ў рэшце рэшт яны змаглі набраць 10 балаў запар.
  • 13:26 - 13:28
    Гэта амаль як на свае вочы бачыць працэс навучання падчас гэтых апошніх 10 задач.
  • 13:28 - 13:30
    Яны таксама пачынаюць адказваць хутчэй.
  • 13:30 - 13:33
    Вышыня паказвае, колькі часу гэта ў іх заняло.
  • 13:33 - 13:38
    Таму, калі вы кажаце пра самастойны выбар хуткасці навучання,
  • 13:38 - 13:41
    гэта зразумела ў кантэксце дыферэнцыраванага навучання,
  • 13:41 - 13:45
    але дзіўна бачыць гэта ў класе.
  • 13:45 - 13:47
    Таму што кожны раз, як мы праводзім гэта,
  • 13:47 - 13:49
    у кожным класе, дзе мы гэта робім,
  • 13:49 - 13:51
    зноў і зноў, калі вы пабудзеце там 5 дзён,
  • 13:51 - 13:54
    вы ўбачыце групу дзяцей, якія абганяюць іншых,
  • 13:54 - 13:56
    і групу дзяцей, якія схопліваюць павольней.
  • 13:56 - 13:58
    У традыцыйнай мадэлі, акінуўшы вокам сітуацыю,
  • 13:58 - 14:01
    вы скажаце: "Гэта адораныя дзеці, а гэтыя злёгку адстаюць.
  • 14:01 - 14:03
    Можа, з імі трэба выкарыстоўваць розныя методыкі.
  • 14:03 - 14:05
    Можа, нам варта развесці іх па розных класах."
  • 14:05 - 14:07
    Але калі вы дазваляеце вучням самастойна выбіраць хуткасць -
  • 14:07 - 14:08
    і мы бачым гэта зноў і зноў -
  • 14:08 - 14:12
    як толькі вучні, якім патрабуецца трохі больш часу
  • 14:12 - 14:14
    на праходжанне той ці іншай тэмы,
  • 14:14 - 14:16
    канчаткова разбіраюцца з гэтай тэмай,
  • 14:16 - 14:17
    яны рэзка вырываюцца наперад.
  • 14:17 - 14:19
    Тых жа дзяцей, якіх вы палічылі адсталымі 6 тыдняў таму,
  • 14:19 - 14:22
    цяпер бы вы прынялі за адораных.
  • 14:22 - 14:24
    І мы бачым гэта зноў і зноў,
  • 14:24 - 14:26
    што прымушае нас усіх задумацца -
  • 14:26 - 14:28
    як шмат цэтлікаў, ад якіх хтосьці з нас нават атрымаў перавагу,
  • 14:28 - 14:35
    з'явіліся толькі дзякуючы выпадковым супадзенням ў часе.
  • 14:35 - 14:39
    Аднак, якімі важнымі не былі б падобныя эксперыменты
  • 14:39 - 14:40
    у акрузе, як напрыклад, у Лас-Алтас,
  • 14:40 - 14:42
    наша мэта - гэта выкарыстанне новых тэхналогій
  • 14:42 - 14:44
    для гуманізацыі адукацыі - не толькі ў Лас-Алтас,
  • 14:44 - 14:45
    але ў глабальным маштабе.
  • 14:45 - 14:49
    І тут выяўляецца цікавая рэч.
  • 14:49 - 14:52
    Мноства намаганняў па ачалавечванні школьных заняткаў
  • 14:52 - 14:55
    сканцэнтравана на суадносінах колькасці вучняў і настаўнікаў.
  • 14:55 - 14:58
    На наш погляд, прыдатны паказчык - гэта
  • 14:58 - 15:00
    суадносіны вучань - карысны час
  • 15:00 - 15:02
    зносінаў з настаўнікам.
  • 15:02 - 15:04
    У традыцыйнай мадэлі большую частку настаўніцкага часу
  • 15:04 - 15:06
    займаюць лекцыі, выстаўленне адзнак і да таго падобнае.
  • 15:06 - 15:09
    Магчыма, дзесьці 5% свайго часу яны выдаткуюць на тое,
  • 15:09 - 15:10
    каб сапраўды працаваць з вучнямі, седзячы побач.
  • 15:10 - 15:13
    Цяпер яны могуць рабіць гэта 100% свайго часу.
  • 15:13 - 15:15
    І зноў - выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі, вы не толькі перайначыце
  • 15:15 - 15:18
    заняткі ў класе, вы ўзмацняеце чалавечы фактар,
  • 15:18 - 15:21
    я б сказаў, у пяць ці нават 10 разоў.
  • 15:21 - 15:23
    Уявіце сабе, што можа гэта азначаць не толькі
  • 15:23 - 15:25
    для Лас-Алтас, а для любога дарослага,
  • 15:25 - 15:26
    хто саромеецца вяртацца да таго,
  • 15:26 - 15:30
    што ўсе даўно павінны былі вывучыць, да вяртання ў каледж.
  • 15:30 - 15:32
    Уявіце, чым гэта можа стаць
  • 15:32 - 15:35
    для дзіцяці з вуліцы ў Калькуце,
  • 15:35 - 15:38
    які ўдзень павінен дапамагаць сваёй сям'і,
  • 15:38 - 15:40
    і таму не можа хадзіць у школу.
  • 15:40 - 15:44
    Цяпер яны могуць выдаткаваць дзве гадзіны ў дзень, каб нагнаць упушчанае,
  • 15:44 - 15:47
    ці дасягнуць пэўнага ўзроўню, і ім не прыходзіцца чырванець
  • 15:47 - 15:49
    перад кімсьці за тое, што яны чагосьці не ведаюць.
  • 15:49 - 15:51
    Зараз уявіце, што адбываецца, калі,
  • 15:51 - 15:53
    як мы казалі, вучні вучаць адзін аднаго
  • 15:53 - 15:55
    на ўроку ў класе.
  • 15:55 - 15:57
    Але ўсё гэта - адна сістэма.
  • 15:57 - 15:58
    Няма прычын, па якіх вы не маглі б
  • 15:58 - 16:00
    зладзіць такое навучанне ад вучня да вучня
  • 16:00 - 16:02
    за межамі аднаго класа.
  • 16:02 - 16:05
    Уявіце, што адбудзецца, калі гэты вучань у Калькуце
  • 16:05 - 16:07
    раптам зможа навучаць вашага сына,
  • 16:07 - 16:10
    ці ваш сын зможа навучаць гэтае дзіця ў Калькуце?
  • 16:10 - 16:12
    І я думаю, што ў вас ужо з'яўляецца ўяўленне
  • 16:15 - 16:18
    пра глабальны класны пакой для ўсяго свету.
  • 16:18 - 16:23
    Па сутнасці, гэта мы і спрабуем пабудаваць.
  • 16:23 - 16:24
    Дзякуй.
  • 16:24 - 16:32
    (Апладысменты)
  • 17:05 - 17:08
    Біл Гейтс: Я бачу, што вы ўключылі ў сістэму некаторыя моманты,
  • 17:08 - 17:10
    якія тычацца матывацыі і зваротнай сувязі -
  • 17:10 - 17:13
    балы энергіі, знакі адрознення.
  • 17:13 - 17:15
    Раскажыце, што гэта значыць?
  • 17:15 - 17:17
    СХ: О, так. Над гэтым працуе цудоўная каманда.
  • 17:17 - 17:20
    Я проста павінен гэта растлумачыць - ужо даўно гэтым займаюся не я адзін.
  • 17:20 - 17:21
    Я ўсё яшчэ сам запісваю ўсё відэа,
  • 17:21 - 17:24
    але распрацоўкай праграмнага забеспячэння займаецца зорная каманда.
  • 17:24 - 17:25
    Так, у нашай сістэме шмат гульнявой механікі,
  • 17:25 - 17:27
    там можна атрымліваць ўсялякія значкі і балы,
  • 17:27 - 17:31
    мы таксама будзем вызначаць групы лідараў у кожнай галіне.
  • 17:31 - 17:32
    Гэта досыць цікава.
  • 17:32 - 17:34
    Абазначэнні знакаў або колькасці балаў за выкананне чаго-небудзь
  • 17:34 - 17:37
    мы можам убачыць адлюстраваннымі у маштабе ўсёй сістэмы,
  • 17:37 - 17:38
    дзе дзясяткі тысячаў пяцікласнікаў або шасцікласнікаў
  • 17:38 - 17:41
    перамяшчаюцца ў тым ці іншым напрамку
  • 17:41 - 17:43
    у залежнасці ад таго, якія значкі вы ім даяце.
  • 17:43 - 17:45
    (Смех)
  • 17:45 - 17:47
    БГ: А як пачалося ваша супрацоўніцтва
  • 17:47 - 17:50
    са школьнай акругай Лас-Алтас?
  • 17:50 - 17:52
    СХ: З Лас-Алтас адбылося нешта неверагоднае.
  • 17:52 - 17:55
    Зноў жа, я не чакаў, што сістэму пачнуць прымяняць у класе.
  • 17:55 - 17:58
    Хтосьці з іх адміністрацыі прыйшоў і спытаў:
  • 17:58 - 18:00
    "Што б вы рабілі, калі б атрымалі карт-бланш на класных занятках?"
  • 18:00 - 18:03
    І я сказаў: "Ну, я б проста дазволіў кожнаму вучню працаваць
  • 18:03 - 18:06
    з той хуткасцю, якая яму зручная, і глядзеў на панэль з вынікамі. "
  • 18:06 - 18:08
    І яны адказалі: "Гэта даволі радыкальна. Мы павінны падумаць."
  • 18:08 - 18:10
    Я і астатнія члены каманды былі ўпэўненыя,
  • 18:10 - 18:13
    што яны ніколі не пойдуць на гэта.
  • 18:13 - 18:15
    Але літаральна на наступны дзень яны адказалі: "Можаце пачаць праз два тыдні?"
  • 18:15 - 18:18
    (Смех)
  • 18:18 - 18:20
    БГ: Атрымліваецца, цяпер гэта працуе ў пятых класах па матэматыцы?
  • 18:20 - 18:23
    СХ: У нас ёсць два пятыя і два сёмыя класы.
  • 18:23 - 18:25
    Мы працуем з імі на ўзроўні акругі.
  • 18:25 - 18:29
    Я думаю, акрузе падабаецца магчымасць адсочваць працэс навучання дзяцей.
  • 18:29 - 18:30
    Гэта ж мае значэнне не толькі ўнутры школы.
  • 18:30 - 18:32
    Мы нават бачылі, як некаторыя дзеці займаліся ў Каляды.
  • 18:32 - 18:34
    І мы можам адсочваць іх дзеянні ў рамках праграмы.
  • 18:34 - 18:36
    Яны могуць адсачыць ход навучання ў цэлай акрузе.
  • 18:36 - 18:38
    Нават тое, што вучні робяць улетку, падчас пераходу ад аднаго настаўніка да іншага,
  • 18:38 - 18:40
    дзякуючы гэтай бесперапыннасці дадзеных у праграме,
  • 18:40 - 18:43
    нават гэта могуць бачыць на ўзроўні ўсёй акругі.
  • 18:43 - 18:44
    БГ: То бок, некаторыя з гэтых формаў адлюстравання дадзеных
  • 18:44 - 18:46
    будуць карысныя настаўніку для таго,
  • 18:46 - 18:48
    каб зразумець праблемы вучняў і аказаць адпаведную дапамогу.
  • 18:48 - 18:52
    Вы збіраеце водгукі настаўнікаў на гэтыя выявы паказчыкаў,
  • 18:52 - 18:53
    каб высветліць, як яны гэта разумеюць?
  • 18:53 - 18:58
    СХ: Так, вядома. Большасць гэтых схем распрацаваныя настаўнікамі.
  • 18:58 - 18:59
    Мы зрабілі некалькі і для вучняў, каб яны маглі бачыць свае вынікі,
  • 18:59 - 19:03
    але падчас распрацоўкі мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні перш за ўсё з самімі настаўнікамі.
  • 19:03 - 19:06
    Яны літаральна кажуць: "О, гэта вельмі добра, але ..."
  • 19:06 - 19:08
    Да прыкладу, так яны каментуюць вось гэты графік увагі:
  • 19:08 - 19:10
    "Мне здаецца, многія вучні ходзяць кругом ды навокала
  • 19:10 - 19:12
    і не могуць засяродзіцца на адной тэме. "
  • 19:12 - 19:14
    Таму мы прадставілі вынікі па увазе ў выглядзе дыяграмы.
  • 19:14 - 19:16
    Такім чынам, на гэта паўплывала менавіта зваротная сувязь ад настаўнікаў.
  • 19:16 - 19:17
    Наогул, усё гэта жудасна цікава і файна.
  • 19:17 - 19:20
    БГ: Вы гатовыя да зорнага часу?
  • 19:20 - 19:23
    Ці варта шматлікім класам паспрабаваць гэтую сістэму ў наступным навучальным годзе?
  • 19:23 - 19:24
    СХ: Так, мы гатовыя.
  • 19:24 - 19:27
    Наш сайт ужо наведвае мільён чалавек,
  • 19:27 - 19:30
    так што мы можам адолець яшчэ пару-тройку мільёнаў.
  • 19:30 - 19:31
    (Смех)
  • 19:31 - 19:33
    Няма прычын, па якіх гэта не магло б адбыцца
  • 19:33 - 19:36
    заўтра ў кожным класе Амерыкі.
  • 19:36 - 19:39
    БГ: І ваша бачанне выкладання.
  • 19:39 - 19:42
    Ідэя складаецца ў тым, што калі мне што-небудзь незразумела,
  • 19:42 - 19:44
    я магу знайсці добраахвотнікаў
  • 19:44 - 19:46
    выкарыстоўваючы налады карыстальніка,
  • 19:46 - 19:48
    магчыма, улічваючы іх рэпутацыю,
  • 19:48 - 19:52
    я магу прызначыць час і звязацца з такімі людзьмі?
  • 19:52 - 19:53
    СХ: Абсалютна дакладна. Я б рэкамендаваў
  • 19:53 - 19:55
    паспрабаваць гэта зрабіць кожнаму ў гэтай аўдыторыі.
  • 19:55 - 19:57
    Вы можаце зараз жа ўвайсці ў сістэму налад для настаўнікаў
  • 19:57 - 20:00
    і па сутнасці стаць трэнерам
  • 20:00 - 20:03
    для сваіх дзяцей, пляменнікаў, сясцёр альбо братоў,
  • 20:03 - 20:05
    або наогул для дзяцей з Клуба Хлопчыкаў і Дзяўчынак.
  • 20:05 - 20:07
    Так, вы можаце зараз жа пачаць ператварацца
  • 20:07 - 20:10
    ў настаўніка ці выкладчыка.
  • 20:10 - 20:11
    Так, тут ёсць усё для гэтага.
  • 20:11 - 20:13
    БГ: Гэта сапраўды цудоўна.
  • 20:13 - 20:16
    Мне здаецца, вы толькі што сцісла азнаёміліся з будучыняй адукацыі.
  • 20:16 - 20:17
    Дзякуй. (СХ: Дзякуй.)
  • 20:17 - 20:21
    (Апладысменты)
Title:
Салман Хан: Давайце выкарыстоўваць відэаўрокі, каб перайначыць сістэму адукацыі
Description:

http://www.ted.com Салман Хан распавядае як і навошта ён стварыў сваю выбітную Акадэмію Хана, выдатна структураваную серыю адукацыйных відэаролікаў, што поўнасцю ахопліваюць праграму па матэматыцы, а цяпер ужо і па іншых прадметах. Ён дэманструе эфектыўнасць інтэрактыўных практыкаванняў і заахвочвае настаўнікаў перайначыць звычайныя ўрокі - замест гэтага прапаноўваць вучням глядзець лекцыі дома, а "хатнія" заданні рабіць у класе, калі настаўнік заўжды можа дапамагчы.

more » « less
Video Language:
English
Duration:
20:27

Belarusian subtitles

Revisions