1 00:00:16,764 --> 00:00:18,832 Акадэмія Хана перш за ўсё вядомая 2 00:00:18,832 --> 00:00:20,301 сваёй калекцыяй відэаўрокаў, 3 00:00:20,301 --> 00:00:21,748 таму перш, чым я працягну, 4 00:00:21,748 --> 00:00:24,566 дазвольце мне паказаць вам невялікі калаж. 5 00:00:24,566 --> 00:00:27,942 (Відэа) Салман Хан: Такім чынам, гіпатэнуза будзе роўная пяці. 6 00:00:27,942 --> 00:00:31,580 Толькі ў гэтай частцы Паўднёвай Амерыкі знойдзеныя парэшткі гэтых жывёл - 7 00:00:31,580 --> 00:00:33,580 тут вось такая роўная паласа - 8 00:00:33,580 --> 00:00:35,516 і ў гэтай частцы Афрыкі. 9 00:00:35,516 --> 00:00:37,616 Мы можам узяць інтэграл паверхні, 10 00:00:37,616 --> 00:00:40,116 звычайна ён пазначаецца як прапісная сігма. 11 00:00:40,116 --> 00:00:43,580 Нацыянальны Сход: Ён фарміруе Камітэт Грамадскай Бяспекі, 12 00:00:43,580 --> 00:00:45,217 назва гучыць даволі нядрэнна. 13 00:00:45,217 --> 00:00:47,145 Звярніце ўвагу, гэта альдэгід, 14 00:00:47,145 --> 00:00:49,199 а гэта спірт. 15 00:00:49,199 --> 00:00:52,715 Пачынае дзяліцца на эфектар (нэрвовы канчатак) і клеткі памяці. 16 00:00:52,715 --> 00:00:54,913 Галактыка. Гэй, вось яшчэ адна галактыка. 17 00:00:54,913 --> 00:00:56,577 О, глядзіце, а вось яшчэ адна. 18 00:00:56,577 --> 00:00:58,779 Што тычыцца даляраў, то іх 30.000.000 19 00:00:58,779 --> 00:01:01,514 плюс 20 мільёнаў даляраў ад Амерыканскага вытворцы. 20 00:01:01,514 --> 00:01:05,432 Калі ў вас ад гэтага не "едзе дах", 21 00:01:05,432 --> 00:01:07,479 значыць, вы бяздушны чалавек. 22 00:01:07,479 --> 00:01:09,363 (Смех) 23 00:01:09,363 --> 00:01:14,448 (Апладысменты) 24 00:01:14,448 --> 00:01:16,146 СХ: Зараз у нас ужо ёсць прыблізна 25 00:01:16,146 --> 00:01:18,481 2200 відэаўрокаў 26 00:01:18,481 --> 00:01:20,314 на розныя тэмы - ад элементарнай арыфметыкі 27 00:01:20,314 --> 00:01:22,712 да вектарнага вылiчэння, 28 00:01:22,712 --> 00:01:25,129 урыўкі якіх вы тут бачылі. 29 00:01:25,129 --> 00:01:28,032 Гэтым рэсурсам кожны месяц карыстаецца мільён вучняў, 30 00:01:28,032 --> 00:01:31,446 якія праглядаюць прыблізна ад 100 да 200 000 відэаўрокаў на дзень. 31 00:01:31,446 --> 00:01:33,848 Але цяпер мы хочам пагутарыць пра тое, 32 00:01:33,848 --> 00:01:36,255 куды мы збіраемся рухацца далей. 33 00:01:36,255 --> 00:01:38,032 Перад тым як пачаць, 34 00:01:38,032 --> 00:01:40,906 я хачу крыху расказаць пра тое, з чаго ўсё пачыналася. 35 00:01:40,906 --> 00:01:44,654 Некаторыя з вас ведаюць пра тое, 36 00:01:44,654 --> 00:01:47,152 што прыкладна пяць гадоў таму я быў аналітыкам інвестыцыйнага фонду. 37 00:01:47,152 --> 00:01:49,556 Я жыў у Бостане 38 00:01:49,556 --> 00:01:52,687 і дыстанцыйна навучаў сваіх стрыечных сясцёр і братоў у Новым Арлеане. 39 00:01:52,687 --> 00:01:55,255 І я пачаў запампоўваць свае першыя відэаўрокі на YouTube 40 00:01:55,255 --> 00:01:57,003 проста для зручнасці, 41 00:01:57,003 --> 00:01:59,285 як дадатак да навучання маіх сваякоў - 42 00:01:59,285 --> 00:02:02,187 нешта, накшталт памяткі для паўтарэння. 43 00:02:02,187 --> 00:02:04,983 Як толькі я выклаў першыя відэаўрокі на YouTube, 44 00:02:04,983 --> 00:02:06,886 здарылася сёе-тое цікавае - 45 00:02:06,886 --> 00:02:08,784 насамрэч, здарылася шмат усяго цікавага. 46 00:02:08,784 --> 00:02:11,501 Першае - гэта водгук маіх сваякоў. 47 00:02:11,501 --> 00:02:12,945 Яны сказалі, 48 00:02:12,945 --> 00:02:15,886 што я ім больш падабаюся на YouTube, чым асабіста. 49 00:02:15,886 --> 00:02:23,234 (Смех) 50 00:02:23,234 --> 00:02:28,001 І калі вы адкінеце двухсэнсоўную прыроду гэтага прызнання, 51 00:02:28,001 --> 00:02:29,752 то ўбачыце, што ў ім ёсць пэўная глыбінная праўда. 52 00:02:29,752 --> 00:02:30,703 Яны казалі, 53 00:02:30,703 --> 00:02:33,784 што ім больш даспадобы аўтаматызаваны варыянт зносінаў 54 00:02:33,784 --> 00:02:35,786 са сваім стрыечным братам. 55 00:02:35,786 --> 00:02:37,591 На першы погляд, гэта нелагічна, але калі вы паспрабуеце паглядзець на гэта 56 00:02:37,591 --> 00:02:40,519 з іх пункту гледжання, усё становіцца зразумелым. 57 00:02:40,519 --> 00:02:41,534 У дадзеным выпадку 58 00:02:41,534 --> 00:02:44,485 яны могуць прыпыняць і пераглядаць тлумачэнні 59 00:02:44,485 --> 00:02:47,819 без адчування, што яны адымаюць мой каштоўны час. 60 00:02:47,819 --> 00:02:50,802 Калі ім трэба паўтарыць матэрыял, 61 00:02:50,802 --> 00:02:52,117 які яны павінны былі вывучыць некалькі тыдняў таму, 62 00:02:52,117 --> 00:02:54,935 ці нават некалькі гадоў таму, 63 00:02:54,935 --> 00:02:57,286 яны не павінны пытацца ў свайго брата і чырванець перад ім. 64 00:02:57,286 --> 00:03:00,251 Яны проста могуць паглядзець гэтыя відэаролікі. Калі ім сумна, то яны могуць забегчы наперад. 65 00:03:00,251 --> 00:03:02,467 Яны могуць глядзець іх, калі ім зручна, у сваім тэмпе. 66 00:03:02,467 --> 00:03:05,919 І, напэўна, найменш ацэнены аспект гэтага - 67 00:03:05,919 --> 00:03:09,368 гэта ідэя аб тым, што спачатку, 68 00:03:09,368 --> 00:03:11,052 у першы раз, 69 00:03:11,052 --> 00:03:14,202 калі вы спрабуеце абмазгаваць нейкае новае паняцце, 70 00:03:14,202 --> 00:03:16,201 апошняе, у чым вы маеце патрэбу - 71 00:03:16,201 --> 00:03:19,148 гэта іншы чалавек са сваім пытаннем: "Ну, ты зразумеў?" 72 00:03:19,148 --> 00:03:21,668 А гэта якраз і адбывалася раней у нашым узаемадзеянні з кузінамі. 73 00:03:21,668 --> 00:03:24,233 Цяпер жа яны могуць проста займацца 74 00:03:24,233 --> 00:03:29,349 ў адзіноце ва ўласным пакоі. 75 00:03:29,349 --> 00:03:30,983 Другое, што здарылася - 76 00:03:30,983 --> 00:03:33,134 я выклаў відэаролікі на YouTube, 77 00:03:33,134 --> 00:03:36,399 у мяне не было нагоды рабіць іх закрытымі, 78 00:03:36,399 --> 00:03:38,351 таму я адкрыў доступ усім людзям. 79 00:03:38,351 --> 00:03:40,016 І людзі сталі натрапляць на іх, 80 00:03:40,016 --> 00:03:43,200 а я стаў атрымліваць каментары і лісты 81 00:03:43,200 --> 00:03:45,717 і іншую зваротную сувязь 82 00:03:45,717 --> 00:03:47,783 ад выпадковых людзей па ўсім свеце. 83 00:03:47,783 --> 00:03:50,884 Вось некаторыя з іх. 84 00:03:50,884 --> 00:03:54,084 Гэта - да аднаго з зыходных відэа пра вылічэнне, 85 00:03:54,084 --> 00:03:55,583 хтосьці напісаў адразу на YouTube - 86 00:03:55,583 --> 00:03:58,100 гэта каментар з YouTube: 87 00:03:58,162 --> 00:04:00,466 "Першы раз у жыцці я атрымаў вытворную і ўсміхаўся." 88 00:04:00,466 --> 00:04:03,083 (Смех) 89 00:04:03,083 --> 00:04:04,667 Давайце тут пакуль спынімся. 90 00:04:04,667 --> 00:04:06,800 Гэты чалавек вылічыў вытворную, 91 00:04:06,800 --> 00:04:09,645 а потым усміхнуўся. 92 00:04:09,645 --> 00:04:12,031 І затым у адказ на той жа каментар ... - Гэта ёсць у ланцужку. 93 00:04:12,031 --> 00:04:14,498 Вы можаце зайсці на YouTube і паглядзець на гэтыя каментары - 94 00:04:14,498 --> 00:04:16,533 Нехта іншы напісаў: "У мяне тое ж самае." 95 00:04:16,533 --> 00:04:19,651 Так прыемна, я атрымаў зарад добрага настрою на ўвесь дзень. 96 00:04:19,651 --> 00:04:21,967 Памятаю, як глядзеў у класе 97 00:04:21,967 --> 00:04:24,317 на ўвесь гэты тэкст, нібыта з Матрыцы, 98 00:04:24,317 --> 00:04:27,593 а цяпер я магу сказаць: "Я ведаю кунг-фу." 99 00:04:27,593 --> 00:04:31,082 (Смех) 100 00:04:31,082 --> 00:04:33,448 І мы атрымоўвалі шмат водгукаў такога кшталту. 101 00:04:33,448 --> 00:04:35,931 Гэта відавочна дапамагала людзям. 102 00:04:35,931 --> 00:04:37,881 Але пасля, калі колькасць праглядаў ўсё расла і расла, 103 00:04:37,881 --> 00:04:41,390 я пачаў атрымліваць цэлыя лісты ад людзей, 104 00:04:41,390 --> 00:04:43,074 і мне стала ясна, 105 00:04:43,074 --> 00:04:45,023 што гэта нашмат больш, чым проста "зручна". 106 00:04:45,023 --> 00:04:46,685 Вось урывак 107 00:04:46,685 --> 00:04:49,140 з аднаго падобнага ліста: 108 00:04:49,140 --> 00:04:51,291 "У майго 12-гадовага сына аўтызм, 109 00:04:51,291 --> 00:04:53,459 і яму вельмі цяжка даецца матэматыка. 110 00:04:53,459 --> 00:04:54,809 Мы паспрабавалі ўсё, 111 00:04:54,809 --> 00:04:56,873 глядзелі ўсё і ўсё куплялі. 112 00:04:56,873 --> 00:05:00,541 Мы паказалі яму ваша відэа пра дзесятковыя дробы - і ён зразумеў. 113 00:05:00,541 --> 00:05:03,646 Затым мы перайшлі да жахлівых звычайных дробаў. І зноўку ён зразумеў. 114 00:05:03,646 --> 00:05:04,873 Мы не маглі ў гэта паверыць. 115 00:05:04,873 --> 00:05:07,003 Ён такі шчаслівы." 116 00:05:07,003 --> 00:05:08,441 Так што вы можаце ўявіць, 117 00:05:08,441 --> 00:05:12,351 як пачуваўся я, аналітык інвестыцыйнага фонду. 118 00:05:12,351 --> 00:05:15,659 Для мяне было вельмі незвычайна рабіць нешта карыснае грамадству. 119 00:05:15,659 --> 00:05:17,791 (Смех) 120 00:05:17,791 --> 00:05:21,478 (Апладысменты) 121 00:05:23,524 --> 00:05:28,145 Але да мяне прыйшло натхненне, таму я працягваў. 122 00:05:28,191 --> 00:05:30,472 А затым я пачаў разумець і іншыя рэчы. 123 00:05:30,472 --> 00:05:31,576 Я зразумеў, што гэта не толькі можа дапамагчы маім сваякам зараз, 124 00:05:31,768 --> 00:05:34,719 ці тым людзям, якія дасылаюць лісты, 125 00:05:34,719 --> 00:05:37,904 але што гэтая інфармацыя ў прынцыпе не састарэе, 126 00:05:37,904 --> 00:05:39,434 што яна зможа спатрэбіцца іх дзецям 127 00:05:39,434 --> 00:05:41,329 або ўнукам. 128 00:05:41,329 --> 00:05:42,860 Калі б Ісаак Ньютан 129 00:05:42,860 --> 00:05:46,142 ужо размясціў на YouTube відэа пра вылічэнні, 130 00:05:46,142 --> 00:05:47,672 мне б не давялося гэтага рабіць. 131 00:05:47,672 --> 00:05:49,127 (Смех) 132 00:05:49,127 --> 00:05:51,893 Калі б, вядома, у яго добра атрымалася. А гэта не факт. 133 00:05:51,893 --> 00:05:53,770 (Смех) 134 00:05:54,493 --> 00:05:55,278 Наступнае адкрыццё - 135 00:05:55,278 --> 00:05:57,443 нават улічваючы папярэдні пункт, я сказаў: 136 00:05:57,443 --> 00:05:59,543 "Ок, магчыма, гэта добрая падтрымка. Для матываваных вучняў. 137 00:05:59,604 --> 00:06:01,592 Для тых, хто навучаецца на даму." 138 00:06:02,623 --> 00:06:04,097 Але я нават не меркаваў, што яно стане нечым такім, 139 00:06:04,097 --> 00:06:06,327 што зможа пракрасціся на ўрок у класе. 140 00:06:06,327 --> 00:06:08,020 Але затым я пачаў атрымліваць лісты ад настаўнікаў. 141 00:06:08,020 --> 00:06:09,389 У іх гаварылася: 142 00:06:09,389 --> 00:06:12,195 "З дапамогай вашых відэаролікаў мы перарабілі класныя заняткі. 143 00:06:12,195 --> 00:06:14,058 Вы праглядаеце лекцыі, таму мы цяпер ... "- 144 00:06:14,058 --> 00:06:16,694 і гэта можа адбыцца заўтра ў любым класе Амерыкі, - 145 00:06:18,648 --> 00:06:21,579 "... Мы цяпер задаем на дом лекцыі. 146 00:06:21,579 --> 00:06:23,445 А тое, што раней было хатнім заданнем, 147 00:06:23,445 --> 00:06:26,662 цяпер выконваецца вучнямі на ўроку. " 148 00:06:26,662 --> 00:06:28,544 І мне хочацца тут пакуль зрабіць паўзу - 149 00:06:28,544 --> 00:06:33,914 (Апладысменты) 150 00:06:33,914 --> 00:06:35,413 Я хачу спыніцца тут на секунду, 151 00:06:35,413 --> 00:06:36,975 каб паказаць вам яшчэ пару цікавых рэчаў. 152 00:06:36,975 --> 00:06:39,881 У тым, што настаўнікі так паступаюць, 153 00:06:39,881 --> 00:06:41,644 ёсць відавочная перавага, 154 00:06:41,644 --> 00:06:44,214 якая складаецца ў тым, што зараз іхныя вучні 155 00:06:44,214 --> 00:06:46,179 могуць таксама выкарыстоўваць гэтыя відэа, як і мае сваякі. 156 00:06:46,179 --> 00:06:48,795 Яны могуць спыняць, пераглядаць тое, што ім трэба, 157 00:06:48,795 --> 00:06:50,129 тады, калі ім гэта зручна. 158 00:06:50,129 --> 00:06:51,762 Але самае цікавае складаецца ў тым - 159 00:06:51,762 --> 00:06:54,246 і гэта здаецца не зусім лагічным, калі мы кажам пра прымяненне тэхналогій на ўроку - 160 00:06:54,246 --> 00:06:56,945 што калі прыбраць стандартную лекцыю з заняткаў у класе 161 00:06:56,945 --> 00:07:00,928 і даць магчымасць вучням самастойна вывучыць лекцыю дома, 162 00:07:00,928 --> 00:07:02,412 а затым выконваць заданні ў класе 163 00:07:02,412 --> 00:07:03,680 пад наглядам настаўніка, 164 00:07:03,680 --> 00:07:08,213 у свабодным узаемадзеянні адзін з адным, 165 00:07:08,213 --> 00:07:11,712 то такое выкарыстанне настаўнікамі новых тэхналогій 166 00:07:11,712 --> 00:07:14,011 ачалавечвае школьныя заняткі. 167 00:07:14,011 --> 00:07:17,093 Яны ўзялі па сутнасці пазбаўленую душэўнага цяпла практыку - 168 00:07:17,093 --> 00:07:18,857 30 дзяцей, з пальцамі, прыціснутымі да вуснаў, 169 00:07:18,857 --> 00:07:20,561 якім забаронена мець зносіны адзін з адным. 170 00:07:20,561 --> 00:07:22,095 Настаўнік, не важна, наколькі ён добры, 171 00:07:22,095 --> 00:07:24,146 павінен правесці ўрок, даступны для разумення 172 00:07:24,146 --> 00:07:25,821 ўсіх 30 вучняў - 173 00:07:25,821 --> 00:07:28,212 летуценныя твары з лёгкай варожасцю - 174 00:07:28,212 --> 00:07:29,662 а цяпер гэта стала сапраўды чалавечым заняткам. 175 00:07:29,662 --> 00:07:32,044 Цяпер яны сапраўды маюць зносіны паміж сабой. 176 00:07:32,044 --> 00:07:34,926 З моманту заснавання Акадэміі Хана 177 00:07:34,926 --> 00:07:36,109 я звольніўся з працы, 178 00:07:36,109 --> 00:07:38,642 і мы ператварыліся ў сапраўдную арганізацыю - 179 00:07:38,642 --> 00:07:40,310 некамерцыйную арганізацыю - 180 00:07:40,310 --> 00:07:43,641 і пытанне складаецца ў тым, як нам перайсці на наступны ўзровень? 181 00:07:43,641 --> 00:07:45,044 Як нам дапамагчы развіццю таго, 182 00:07:45,044 --> 00:07:47,146 што робяць гэтыя настаўнікі? 183 00:07:47,146 --> 00:07:48,810 Тое, што я зараз вам пакажу - 184 00:07:48,810 --> 00:07:51,428 гэта практыкаванні, 185 00:07:51,428 --> 00:07:54,493 якія я пачаў запісваць для сваякоў. 186 00:07:54,493 --> 00:07:55,976 Тыя, з якіх я пачаў, былі нашмат прасцейшыя. 187 00:07:55,976 --> 00:07:59,337 Гэта ўжо іх больш прафесійная версія. 188 00:07:59,337 --> 00:08:02,356 Асноўная думка тут - будзе згенеравана столькі пытанняў, колькі будзе неабходна, 189 00:08:02,356 --> 00:08:04,370 каб вы вывучылі гэта паняцце, 190 00:08:04,370 --> 00:08:06,805 пакуль вы не дасце 10 правільных адказаў запар. 191 00:08:06,805 --> 00:08:08,482 І тут жа знаходзяцца відэаролікі Акадэміі Хана. 192 00:08:08,482 --> 00:08:10,470 Вы атрымліваеце падказкі, 193 00:08:10,470 --> 00:08:12,388 калі не ведаеце, як вырашыць задачу. 194 00:08:12,388 --> 00:08:14,223 Можа здацца, што тут дзейнічае вельмі просты прынцып: 195 00:08:14,223 --> 00:08:16,839 10 рашэнняў запар - і вы пераходзіце далей. 196 00:08:16,839 --> 00:08:19,021 Але гэта прынцыпова адрозніваецца ад таго, што адбываецца цяпер у класе. 197 00:08:19,021 --> 00:08:21,788 Пры традыцыйным вывучэнні прадмета ў школе 198 00:08:21,788 --> 00:08:23,770 даецца пара хатніх заданняў, 199 00:08:23,770 --> 00:08:25,172 заданне, лекцыя, заданне, лекцыя - 200 00:08:25,172 --> 00:08:26,855 і пасля гэтага ідзе выніковы іспыт. 201 00:08:26,855 --> 00:08:29,692 Незалежна ад таго, наколькі паспяхова вы яго здаяце - на 70%, 80%, 202 00:08:29,692 --> 00:08:31,921 90% ці 95%, 203 00:08:31,921 --> 00:08:34,302 клас пераходзіць да наступнай тэмы. 204 00:08:34,302 --> 00:08:36,571 Нават вучні з вынікам у 95% 205 00:08:36,571 --> 00:08:38,953 не ведаюць 5%, але што менавіта яны не ведаюць? 206 00:08:38,953 --> 00:08:41,654 Можа, яны не ведаюць, што адбываецца пры ўзвядзенні ліку ў нулявую ступень. 207 00:08:41,654 --> 00:08:44,131 І з гэтым няведаннем яны ўсё роўна пачынаюць вывучаць наступную тэму. 208 00:08:44,131 --> 00:08:46,221 Уявіце сабе - гэта ўсё роўна што 209 00:08:46,221 --> 00:08:47,986 вучыць ездзіць на ровары, 210 00:08:47,986 --> 00:08:49,718 дзе, напэўна, я спачатку тлумачу вам тэорыю, 211 00:08:49,718 --> 00:08:52,452 а затым даю вам ровар на два тыдні. 212 00:08:52,452 --> 00:08:54,971 Праз два тыдні я вяртаюся 213 00:08:54,971 --> 00:08:57,037 і кажу: "Так, давайце паглядзім. У вас праблемы з левым паваротам. 214 00:08:57,037 --> 00:08:58,848 Вы не ўмееце тармазіць. 215 00:08:58,848 --> 00:09:00,802 Вы на 80% раварыст. " 216 00:09:00,802 --> 00:09:04,472 І я стаўлю вялізную "васьмёрку" вам на лоб, 217 00:09:04,472 --> 00:09:07,450 і кажу: "А цяпер возьмем аднаколавы ровар." 218 00:09:07,450 --> 00:09:09,058 Як бы недарэчна гэта ні гучала, 219 00:09:09,058 --> 00:09:12,108 у наш час на ўроках у класе 220 00:09:12,108 --> 00:09:13,625 адбываецца менавіта так. 221 00:09:13,625 --> 00:09:15,778 І сутнасць заключаецца ў тым, што калі хутка праходзіць матэрыял, 222 00:09:15,778 --> 00:09:18,510 добрыя вучні пачынаюць раптам правальвацца на алгебры 223 00:09:18,510 --> 00:09:20,825 цi невядома чаму не могуць справіцца з вылічэннем, 224 00:09:20,825 --> 00:09:23,243 хаця яны досыць разумныя і займаюцца з добрымі выкладчыкамі. 225 00:09:23,243 --> 00:09:25,910 Гэта адбываецца таму, што ў іх ёсць дзіркі, як у швейцарскім сыры, 226 00:09:25,910 --> 00:09:27,972 якія працінаюць ўвесь каркас іх ведаў. 227 00:09:27,972 --> 00:09:30,011 Таму наша мадэль прапануе 228 00:09:30,011 --> 00:09:32,027 вывучаць матэматыку гэтак жа, як вы б вывучалі што-небудзь іншае, 229 00:09:32,027 --> 00:09:33,675 як вы б вучыліся яздзе на ровары. 230 00:09:33,675 --> 00:09:35,160 Сядзець на ровары. Падаць з ровара. 231 00:09:35,160 --> 00:09:39,467 Рабіць гэта да таго часу, пакуль не дасягнеце майстэрства. 232 00:09:39,467 --> 00:09:41,074 У традыцыйнай мадэлі 233 00:09:41,074 --> 00:09:43,357 прадугледжаны пакаранні за эксперыменты і памылкі, 234 00:09:43,357 --> 00:09:45,437 але яна не чакае дасягнення майстэрства. 235 00:09:45,437 --> 00:09:48,574 Мы заахвочваем да эксперыменту. Мы ўхваляем памылкі. 236 00:09:48,574 --> 00:09:51,755 Але мы чакаем авалодання майстэрствам. 237 00:09:51,755 --> 00:09:53,320 Гэта яшчэ адзін з нашых модуляў. 238 00:09:53,320 --> 00:09:55,089 Трыганаметрыя. 239 00:09:55,089 --> 00:09:58,403 Гэта зрух і адлюстраванне функцый. 240 00:09:58,403 --> 00:10:00,370 Яны ўсе могуць быць сумешчаныя паміж сабой. 241 00:10:00,370 --> 00:10:01,878 У нас цяпер парадку 90 такіх модуляў. 242 00:10:01,878 --> 00:10:04,946 Вы можаце зайсці на сайт зараз. Гэта ўсё бясплатна. Мы не спрабуем нічога прадаць. 243 00:10:04,946 --> 00:10:08,119 Галоўная ідэя складаецца ў тым, што ўсе відэа ўбудаваныя ў пэўную мапу ведаў. 244 00:10:08,119 --> 00:10:11,517 Вось гэтая вяршыня - гэта літаральна складанне адназнакавых лікаў. 245 00:10:11,517 --> 00:10:14,755 Накшталт адзін плюс адзін будзе два. 246 00:10:14,755 --> 00:10:16,420 Сутнасць у тым, што калі вы набераце ў гэтым 10 балаў запар, 247 00:10:16,420 --> 00:10:19,957 вы прасунецеся на больш складаны модуль - і гэтак далей. 248 00:10:19,957 --> 00:10:22,485 І калі вы будзеце і надалей прытрымлівацца мапы ведаў, 249 00:10:22,485 --> 00:10:25,003 вы пяройдзеце да больш складаных задач па арыфметыцы. 250 00:10:25,003 --> 00:10:27,086 Далей вы распачняце перадалгебраічныя задачы і элементарную алгебру. 251 00:10:27,086 --> 00:10:32,069 Пяройдзеце да алгебры 1, алгебры 2, 252 00:10:32,069 --> 00:10:35,398 даберацеся да пачатку вылічэння. 253 00:10:35,398 --> 00:10:37,051 Ідэя ў тым, што з дапамогай такой сістэмы мы можам 254 00:10:37,051 --> 00:10:38,266 фактычна навучаць ўсяму, што можна вывучаць 255 00:10:38,266 --> 00:10:41,168 такім спосабам. 256 00:10:41,168 --> 00:10:43,468 Вы можаце ўявіць - мы якраз працуем над гэтым - 257 00:10:43,468 --> 00:10:45,469 што ў гэтую мапу ведаў уваходзяць 258 00:10:45,469 --> 00:10:46,953 і логіка, і камп'ютарнае праграмаванне, 259 00:10:46,953 --> 00:10:50,185 і граматыка, і генетыка, 260 00:10:50,185 --> 00:10:51,870 і ўсё гэта грунтуецца на ідэі пра тое, 261 00:10:51,870 --> 00:10:53,384 што калі вы ведаеце гэта і гэта, 262 00:10:53,384 --> 00:10:56,450 значыць, вы гатовыя да вывучэння наступнай тэмы. 263 00:10:56,450 --> 00:10:58,700 Гэтая сістэма добрая для індывідуальнага навучання, 264 00:10:58,700 --> 00:11:01,085 і я раю вам апрабаваць яе з вашымі дзецьмі, 265 00:11:01,085 --> 00:11:03,234 але я таксама прапаную ўсім прысутным у аўдыторыі пазаймацца самастойна. 266 00:11:03,234 --> 00:11:05,781 Гэта ўнясе змены ў гутаркі за вячэрай. 267 00:11:05,781 --> 00:11:08,897 І мы хочам выкарыстаць гэтыя вынікі 268 00:11:08,897 --> 00:11:10,681 пераўтварэнняў у класнай працы, 269 00:11:10,681 --> 00:11:12,937 пра якія раней мне пісалі настаўнікі. 270 00:11:12,937 --> 00:11:14,300 І тое, што я цяпер паказваю - гэта насамрэч 271 00:11:14,300 --> 00:11:16,880 дадзеныя тэставай праграмы ў школьнай акрузе Лас-Алтас, 272 00:11:16,880 --> 00:11:19,080 дзе практычна выкінулі стары навучальны план 273 00:11:19,080 --> 00:11:21,448 па матэматыцы ў двух пятых і двух сёмых класах. 274 00:11:22,525 --> 00:11:24,650 Гэтыя дзеці не карыстаюцца падручнікамі, 275 00:11:24,665 --> 00:11:26,436 ім не чытаюць лекцый для ўсяго класа. 276 00:11:26,436 --> 00:11:28,375 Яны займаюцца ў Акадэміі Хан, працуюць з гэтымі праграмамі 277 00:11:28,375 --> 00:11:30,606 у класе на паў-урока матэматыкі. 278 00:11:30,606 --> 00:11:33,644 І я хачу тут патлумачыць - мы не разглядаем гэта як поўны курс навучання матэматыцы. 279 00:11:33,644 --> 00:11:35,054 Гэтая сістэма проста вызваляе час - 280 00:11:35,054 --> 00:11:36,451 што цяпер і адбываецца ў Лас-Алтас. 281 00:11:36,451 --> 00:11:38,603 Гэта як сістэма рычагоў і блокаў, 282 00:11:38,603 --> 00:11:40,754 якая правярае, арыентуецеся вы ў рашэнні раўнанняў, 283 00:11:40,754 --> 00:11:43,501 і вызваляе час на мадэляванне, гульні, 284 00:11:43,501 --> 00:11:45,954 механіку, канструяванне для таго, 285 00:11:45,954 --> 00:11:49,669 каб вызначыць, наколькі глыбока вы разбіраецеся ў тэме. 286 00:11:49,669 --> 00:11:52,269 Сутнасць у тым, што настаўнік кожны дзень сочыць за вынікамі, 287 00:11:52,269 --> 00:11:54,018 кожнае дзіця пры гэтым працуе ў сваім тэмпе, 288 00:11:54,018 --> 00:11:57,350 і гэта на самай справе рэальныя дадзеныя з школьнай акругі Лас-Алтас - 289 00:11:57,350 --> 00:11:59,385 і яны працуюць з гэтымі вынікамі. 290 00:11:59,385 --> 00:12:01,369 Кожны шэраг - гэта вучань. 291 00:12:01,369 --> 00:12:03,315 Кожны слупок - гэта адна з падтэмаў. 292 00:12:03,315 --> 00:12:05,618 Зялёны азначае, што вучні дасканала валодаюць пытаннем. 293 00:12:05,618 --> 00:12:07,451 Блакітны - што яны працуюць з гэтай тэмай, усё ў парадку. 294 00:12:07,451 --> 00:12:09,282 Чырвоны - яны затрымаліся. 295 00:12:09,282 --> 00:12:10,615 І настаўнік дзейнічае наступным чынам: 296 00:12:10,615 --> 00:12:14,164 "Падыйду-ка я да гэтых вучняў з чырвоным колерам." 297 00:12:14,164 --> 00:12:16,682 Ці нават лепш: "Я вазьму аднаго з вучняў з зялёным колерам, 298 00:12:16,682 --> 00:12:18,565 з тых, хто ўжо дасканала ведае тэму, 299 00:12:18,565 --> 00:12:19,876 і пастаўлю яго наперад, 300 00:12:19,876 --> 00:12:23,465 навучаць сваіх аднакласнікаў. " 301 00:12:23,465 --> 00:12:29,283 (Апладысменты) 302 00:12:29,283 --> 00:12:33,852 Я сам прывык меркаваць пра рэальнасць, зыходзячы з канкрэтных дадзеных, 303 00:12:33,852 --> 00:12:35,825 таму мы не хочам, каб гэты настаўнік нават ішоў і ўмешваўся, 304 00:12:35,825 --> 00:12:37,380 і задаваў вучню гэтыя няёмкія пытанні: 305 00:12:37,380 --> 00:12:39,751 "Што ты не разумееш?" або "Што ты зразумеў?" 306 00:12:39,751 --> 00:12:40,951 ці нешта яшчэ такога кшталту. 307 00:12:40,951 --> 00:12:43,534 Наша задача - узброіць настаўніка як мага большай колькасцю інфармацыі - 308 00:12:43,534 --> 00:12:46,001 рэальнымі дадзенымі, якія выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх галінах - 309 00:12:46,001 --> 00:12:48,292 няхай гэта будзе кіраванне фінансамі, маркетынг або вытворчасць. 310 00:12:48,292 --> 00:12:51,064 Такім чынам настаўнікі змогуць вызначаць, у чым складаюцца праблемы вучняў, 311 00:12:51,064 --> 00:12:53,900 і змогуць максімальна эфектыўна ўзаемадзейнічаць з імі. 312 00:12:53,900 --> 00:12:55,962 Цяпер настаўнікі сапраўды ведаюць, чым занятыя вучні, 313 00:12:55,962 --> 00:12:59,528 колькі часу яны на гэта выдаткуюць кожны дзень, якія відэа яны глядзяць, 314 00:12:59,528 --> 00:13:02,164 калі яны націскаюць паўзу, калі яны заканчваюць прагляд, 315 00:13:02,164 --> 00:13:03,964 якія практыкаванні яны робяць, 316 00:13:03,964 --> 00:13:05,765 на што яны звяртаюць увагу. 317 00:13:05,765 --> 00:13:07,699 Знешняе кола паказвае, якія практыкаванні яны абіраюць. 318 00:13:07,699 --> 00:13:11,834 Унутранае - на якіх відэа яны засяроджаныя. 319 00:13:11,834 --> 00:13:13,248 Дадзеныя досыць падрабязна прадстаўлены, 320 00:13:13,248 --> 00:13:15,782 каб вы маглі ўбачыць канкрэтныя задачы, якія вырашае вучань. 321 00:13:15,782 --> 00:13:17,482 Чырвоны колер - гэта няправільны адказ, блакітны - правільны. 322 00:13:17,482 --> 00:13:22,148 Крайняе злева пытанне - гэта першае, на якое адказваў вучань. 323 00:13:22,148 --> 00:13:23,398 Вось тут - відэа, якое яны глядзелі. 324 00:13:23,398 --> 00:13:25,599 І тут можна ўбачыць, што ў рэшце рэшт яны змаглі набраць 10 балаў запар. 325 00:13:25,599 --> 00:13:28,479 Гэта амаль як на свае вочы бачыць працэс навучання падчас гэтых апошніх 10 задач. 326 00:13:28,479 --> 00:13:30,111 Яны таксама пачынаюць адказваць хутчэй. 327 00:13:30,111 --> 00:13:33,089 Вышыня паказвае, колькі часу гэта ў іх заняло. 328 00:13:33,089 --> 00:13:38,262 Таму, калі вы кажаце пра самастойны выбар хуткасці навучання, 329 00:13:38,262 --> 00:13:40,854 гэта зразумела ў кантэксце дыферэнцыраванага навучання, 330 00:13:40,854 --> 00:13:44,597 але дзіўна бачыць гэта ў класе. 331 00:13:44,597 --> 00:13:46,700 Таму што кожны раз, як мы праводзім гэта, 332 00:13:46,700 --> 00:13:48,606 у кожным класе, дзе мы гэта робім, 333 00:13:48,606 --> 00:13:50,858 зноў і зноў, калі вы пабудзеце там 5 дзён, 334 00:13:50,858 --> 00:13:53,504 вы ўбачыце групу дзяцей, якія абганяюць іншых, 335 00:13:53,504 --> 00:13:55,554 і групу дзяцей, якія схопліваюць павольней. 336 00:13:55,554 --> 00:13:57,706 У традыцыйнай мадэлі, акінуўшы вокам сітуацыю, 337 00:13:57,706 --> 00:14:00,723 вы скажаце: "Гэта адораныя дзеці, а гэтыя злёгку адстаюць. 338 00:14:00,723 --> 00:14:02,556 Можа, з імі трэба выкарыстоўваць розныя методыкі. 339 00:14:02,556 --> 00:14:04,825 Можа, нам варта развесці іх па розных класах." 340 00:14:04,825 --> 00:14:06,640 Але калі вы дазваляеце вучням самастойна выбіраць хуткасць - 341 00:14:06,640 --> 00:14:08,303 і мы бачым гэта зноў і зноў - 342 00:14:08,303 --> 00:14:11,622 як толькі вучні, якім патрабуецца трохі больш часу 343 00:14:11,622 --> 00:14:14,123 на праходжанне той ці іншай тэмы, 344 00:14:14,123 --> 00:14:15,859 канчаткова разбіраюцца з гэтай тэмай, 345 00:14:15,859 --> 00:14:17,240 яны рэзка вырываюцца наперад. 346 00:14:17,240 --> 00:14:19,141 Тых жа дзяцей, якіх вы палічылі адсталымі 6 тыдняў таму, 347 00:14:19,141 --> 00:14:22,221 цяпер бы вы прынялі за адораных. 348 00:14:22,221 --> 00:14:24,105 І мы бачым гэта зноў і зноў, 349 00:14:24,105 --> 00:14:25,552 што прымушае нас усіх задумацца - 350 00:14:25,552 --> 00:14:28,386 як шмат цэтлікаў, ад якіх хтосьці з нас нават атрымаў перавагу, 351 00:14:28,386 --> 00:14:35,120 з'явіліся толькі дзякуючы выпадковым супадзенням ў часе. 352 00:14:35,120 --> 00:14:38,695 Аднак, якімі важнымі не былі б падобныя эксперыменты 353 00:14:38,695 --> 00:14:40,403 у акрузе, як напрыклад, у Лас-Алтас, 354 00:14:40,403 --> 00:14:42,148 наша мэта - гэта выкарыстанне новых тэхналогій 355 00:14:42,148 --> 00:14:43,735 для гуманізацыі адукацыі - не толькі ў Лас-Алтас, 356 00:14:43,735 --> 00:14:45,473 але ў глабальным маштабе. 357 00:14:45,473 --> 00:14:49,416 І тут выяўляецца цікавая рэч. 358 00:14:49,416 --> 00:14:52,287 Мноства намаганняў па ачалавечванні школьных заняткаў 359 00:14:52,287 --> 00:14:55,421 сканцэнтравана на суадносінах колькасці вучняў і настаўнікаў. 360 00:14:55,421 --> 00:14:57,558 На наш погляд, прыдатны паказчык - гэта 361 00:14:57,558 --> 00:15:00,418 суадносіны вучань - карысны час 362 00:15:00,418 --> 00:15:01,951 зносінаў з настаўнікам. 363 00:15:01,951 --> 00:15:03,783 У традыцыйнай мадэлі большую частку настаўніцкага часу 364 00:15:03,783 --> 00:15:05,935 займаюць лекцыі, выстаўленне адзнак і да таго падобнае. 365 00:15:05,935 --> 00:15:08,665 Магчыма, дзесьці 5% свайго часу яны выдаткуюць на тое, 366 00:15:08,665 --> 00:15:10,252 каб сапраўды працаваць з вучнямі, седзячы побач. 367 00:15:10,252 --> 00:15:12,900 Цяпер яны могуць рабіць гэта 100% свайго часу. 368 00:15:12,900 --> 00:15:15,084 І зноў - выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі, вы не толькі перайначыце 369 00:15:15,084 --> 00:15:17,802 заняткі ў класе, вы ўзмацняеце чалавечы фактар, 370 00:15:17,802 --> 00:15:21,348 я б сказаў, у пяць ці нават 10 разоў. 371 00:15:21,348 --> 00:15:23,416 Уявіце сабе, што можа гэта азначаць не толькі 372 00:15:23,416 --> 00:15:24,686 для Лас-Алтас, а для любога дарослага, 373 00:15:24,686 --> 00:15:26,445 хто саромеецца вяртацца да таго, 374 00:15:26,445 --> 00:15:29,552 што ўсе даўно павінны былі вывучыць, да вяртання ў каледж. 375 00:15:29,552 --> 00:15:31,669 Уявіце, чым гэта можа стаць 376 00:15:31,669 --> 00:15:34,534 для дзіцяці з вуліцы ў Калькуце, 377 00:15:34,534 --> 00:15:37,902 які ўдзень павінен дапамагаць сваёй сям'і, 378 00:15:37,902 --> 00:15:40,403 і таму не можа хадзіць у школу. 379 00:15:40,403 --> 00:15:44,301 Цяпер яны могуць выдаткаваць дзве гадзіны ў дзень, каб нагнаць упушчанае, 380 00:15:44,301 --> 00:15:46,542 ці дасягнуць пэўнага ўзроўню, і ім не прыходзіцца чырванець 381 00:15:46,542 --> 00:15:48,866 перад кімсьці за тое, што яны чагосьці не ведаюць. 382 00:15:48,866 --> 00:15:50,770 Зараз уявіце, што адбываецца, калі, 383 00:15:50,770 --> 00:15:52,875 як мы казалі, вучні вучаць адзін аднаго 384 00:15:52,875 --> 00:15:54,810 на ўроку ў класе. 385 00:15:54,810 --> 00:15:56,543 Але ўсё гэта - адна сістэма. 386 00:15:56,543 --> 00:15:57,913 Няма прычын, па якіх вы не маглі б 387 00:15:57,913 --> 00:16:00,394 зладзіць такое навучанне ад вучня да вучня 388 00:16:00,394 --> 00:16:01,994 за межамі аднаго класа. 389 00:16:01,994 --> 00:16:04,877 Уявіце, што адбудзецца, калі гэты вучань у Калькуце 390 00:16:04,877 --> 00:16:07,095 раптам зможа навучаць вашага сына, 391 00:16:07,095 --> 00:16:09,960 ці ваш сын зможа навучаць гэтае дзіця ў Калькуце? 392 00:16:09,960 --> 00:16:11,637 І я думаю, што ў вас ужо з'яўляецца ўяўленне 393 00:16:14,591 --> 00:16:18,326 пра глабальны класны пакой для ўсяго свету. 394 00:16:18,326 --> 00:16:22,672 Па сутнасці, гэта мы і спрабуем пабудаваць. 395 00:16:22,672 --> 00:16:24,043 Дзякуй. 396 00:16:24,043 --> 00:16:32,492 (Апладысменты) 397 00:17:05,030 --> 00:17:08,049 Біл Гейтс: Я бачу, што вы ўключылі ў сістэму некаторыя моманты, 398 00:17:08,049 --> 00:17:10,410 якія тычацца матывацыі і зваротнай сувязі - 399 00:17:10,426 --> 00:17:12,840 балы энергіі, знакі адрознення. 400 00:17:12,840 --> 00:17:15,054 Раскажыце, што гэта значыць? 401 00:17:15,054 --> 00:17:17,022 СХ: О, так. Над гэтым працуе цудоўная каманда. 402 00:17:17,022 --> 00:17:19,653 Я проста павінен гэта растлумачыць - ужо даўно гэтым займаюся не я адзін. 403 00:17:19,653 --> 00:17:21,105 Я ўсё яшчэ сам запісваю ўсё відэа, 404 00:17:21,105 --> 00:17:23,594 але распрацоўкай праграмнага забеспячэння займаецца зорная каманда. 405 00:17:23,594 --> 00:17:25,314 Так, у нашай сістэме шмат гульнявой механікі, 406 00:17:25,314 --> 00:17:27,341 там можна атрымліваць ўсялякія значкі і балы, 407 00:17:27,341 --> 00:17:30,672 мы таксама будзем вызначаць групы лідараў у кожнай галіне. 408 00:17:30,672 --> 00:17:31,755 Гэта досыць цікава. 409 00:17:31,755 --> 00:17:33,623 Абазначэнні знакаў або колькасці балаў за выкананне чаго-небудзь 410 00:17:33,623 --> 00:17:36,608 мы можам убачыць адлюстраваннымі у маштабе ўсёй сістэмы, 411 00:17:36,608 --> 00:17:38,009 дзе дзясяткі тысячаў пяцікласнікаў або шасцікласнікаў 412 00:17:38,009 --> 00:17:40,829 перамяшчаюцца ў тым ці іншым напрамку 413 00:17:40,829 --> 00:17:43,072 у залежнасці ад таго, якія значкі вы ім даяце. 414 00:17:43,072 --> 00:17:45,138 (Смех) 415 00:17:45,138 --> 00:17:46,854 БГ: А як пачалося ваша супрацоўніцтва 416 00:17:46,854 --> 00:17:49,757 са школьнай акругай Лас-Алтас? 417 00:17:49,880 --> 00:17:52,496 СХ: З Лас-Алтас адбылося нешта неверагоднае. 418 00:17:52,496 --> 00:17:54,744 Зноў жа, я не чакаў, што сістэму пачнуць прымяняць у класе. 419 00:17:54,744 --> 00:17:58,029 Хтосьці з іх адміністрацыі прыйшоў і спытаў: 420 00:17:58,029 --> 00:18:00,310 "Што б вы рабілі, калі б атрымалі карт-бланш на класных занятках?" 421 00:18:00,310 --> 00:18:03,363 І я сказаў: "Ну, я б проста дазволіў кожнаму вучню працаваць 422 00:18:03,363 --> 00:18:06,146 з той хуткасцю, якая яму зручная, і глядзеў на панэль з вынікамі. " 423 00:18:06,146 --> 00:18:08,489 І яны адказалі: "Гэта даволі радыкальна. Мы павінны падумаць." 424 00:18:08,489 --> 00:18:10,263 Я і астатнія члены каманды былі ўпэўненыя, 425 00:18:10,263 --> 00:18:12,958 што яны ніколі не пойдуць на гэта. 426 00:18:12,958 --> 00:18:15,395 Але літаральна на наступны дзень яны адказалі: "Можаце пачаць праз два тыдні?" 427 00:18:15,395 --> 00:18:17,962 (Смех) 428 00:18:17,962 --> 00:18:19,908 БГ: Атрымліваецца, цяпер гэта працуе ў пятых класах па матэматыцы? 429 00:18:19,908 --> 00:18:23,041 СХ: У нас ёсць два пятыя і два сёмыя класы. 430 00:18:23,041 --> 00:18:24,936 Мы працуем з імі на ўзроўні акругі. 431 00:18:24,936 --> 00:18:28,551 Я думаю, акрузе падабаецца магчымасць адсочваць працэс навучання дзяцей. 432 00:18:28,551 --> 00:18:30,204 Гэта ж мае значэнне не толькі ўнутры школы. 433 00:18:30,204 --> 00:18:32,184 Мы нават бачылі, як некаторыя дзеці займаліся ў Каляды. 434 00:18:32,184 --> 00:18:34,171 І мы можам адсочваць іх дзеянні ў рамках праграмы. 435 00:18:34,171 --> 00:18:36,134 Яны могуць адсачыць ход навучання ў цэлай акрузе. 436 00:18:36,134 --> 00:18:38,035 Нават тое, што вучні робяць улетку, падчас пераходу ад аднаго настаўніка да іншага, 437 00:18:38,035 --> 00:18:40,401 дзякуючы гэтай бесперапыннасці дадзеных у праграме, 438 00:18:40,401 --> 00:18:42,553 нават гэта могуць бачыць на ўзроўні ўсёй акругі. 439 00:18:42,553 --> 00:18:44,420 БГ: То бок, некаторыя з гэтых формаў адлюстравання дадзеных 440 00:18:44,420 --> 00:18:45,814 будуць карысныя настаўніку для таго, 441 00:18:45,814 --> 00:18:48,368 каб зразумець праблемы вучняў і аказаць адпаведную дапамогу. 442 00:18:48,368 --> 00:18:51,767 Вы збіраеце водгукі настаўнікаў на гэтыя выявы паказчыкаў, 443 00:18:51,767 --> 00:18:53,438 каб высветліць, як яны гэта разумеюць? 444 00:18:53,438 --> 00:18:57,902 СХ: Так, вядома. Большасць гэтых схем распрацаваныя настаўнікамі. 445 00:18:57,902 --> 00:18:59,368 Мы зрабілі некалькі і для вучняў, каб яны маглі бачыць свае вынікі, 446 00:18:59,368 --> 00:19:03,248 але падчас распрацоўкі мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні перш за ўсё з самімі настаўнікамі. 447 00:19:03,248 --> 00:19:05,934 Яны літаральна кажуць: "О, гэта вельмі добра, але ..." 448 00:19:05,934 --> 00:19:07,634 Да прыкладу, так яны каментуюць вось гэты графік увагі: 449 00:19:07,634 --> 00:19:10,000 "Мне здаецца, многія вучні ходзяць кругом ды навокала 450 00:19:10,000 --> 00:19:11,801 і не могуць засяродзіцца на адной тэме. " 451 00:19:11,801 --> 00:19:14,043 Таму мы прадставілі вынікі па увазе ў выглядзе дыяграмы. 452 00:19:14,043 --> 00:19:15,898 Такім чынам, на гэта паўплывала менавіта зваротная сувязь ад настаўнікаў. 453 00:19:15,898 --> 00:19:17,141 Наогул, усё гэта жудасна цікава і файна. 454 00:19:17,326 --> 00:19:20,341 БГ: Вы гатовыя да зорнага часу? 455 00:19:20,341 --> 00:19:22,807 Ці варта шматлікім класам паспрабаваць гэтую сістэму ў наступным навучальным годзе? 456 00:19:22,807 --> 00:19:24,342 СХ: Так, мы гатовыя. 457 00:19:24,342 --> 00:19:27,343 Наш сайт ужо наведвае мільён чалавек, 458 00:19:27,343 --> 00:19:30,460 так што мы можам адолець яшчэ пару-тройку мільёнаў. 459 00:19:30,460 --> 00:19:31,290 (Смех) 460 00:19:31,290 --> 00:19:33,476 Няма прычын, па якіх гэта не магло б адбыцца 461 00:19:33,476 --> 00:19:36,457 заўтра ў кожным класе Амерыкі. 462 00:19:36,457 --> 00:19:38,868 БГ: І ваша бачанне выкладання. 463 00:19:38,868 --> 00:19:41,669 Ідэя складаецца ў тым, што калі мне што-небудзь незразумела, 464 00:19:41,669 --> 00:19:44,408 я магу знайсці добраахвотнікаў 465 00:19:44,408 --> 00:19:45,686 выкарыстоўваючы налады карыстальніка, 466 00:19:45,686 --> 00:19:47,857 магчыма, улічваючы іх рэпутацыю, 467 00:19:47,857 --> 00:19:51,824 я магу прызначыць час і звязацца з такімі людзьмі? 468 00:19:51,824 --> 00:19:53,258 СХ: Абсалютна дакладна. Я б рэкамендаваў 469 00:19:53,258 --> 00:19:54,941 паспрабаваць гэта зрабіць кожнаму ў гэтай аўдыторыі. 470 00:19:54,941 --> 00:19:56,691 Вы можаце зараз жа ўвайсці ў сістэму налад для настаўнікаў 471 00:19:56,691 --> 00:20:00,151 і па сутнасці стаць трэнерам 472 00:20:00,151 --> 00:20:02,509 для сваіх дзяцей, пляменнікаў, сясцёр альбо братоў, 473 00:20:02,509 --> 00:20:05,276 або наогул для дзяцей з Клуба Хлопчыкаў і Дзяўчынак. 474 00:20:05,276 --> 00:20:07,308 Так, вы можаце зараз жа пачаць ператварацца 475 00:20:07,308 --> 00:20:09,657 ў настаўніка ці выкладчыка. 476 00:20:09,657 --> 00:20:11,457 Так, тут ёсць усё для гэтага. 477 00:20:11,457 --> 00:20:12,920 БГ: Гэта сапраўды цудоўна. 478 00:20:12,920 --> 00:20:15,606 Мне здаецца, вы толькі што сцісла азнаёміліся з будучыняй адукацыі. 479 00:20:15,606 --> 00:20:17,323 Дзякуй. (СХ: Дзякуй.) 480 00:20:17,323 --> 00:20:21,191 (Апладысменты)