WEBVTT 00:00:02.025 --> 00:00:04.081 Вікісховішча — сховішча вольных мэдыя-матэрыялаў, 00:00:04.081 --> 00:00:08.081 якімі ілюструюцца артыкулы Вікіпэдыі — але ня толькі. 00:00:09.072 --> 00:00:14.021 Гэтае сховішча цяпер утрымлівае больш за 11 мільёнаў выяваў, відэа- і гукавых файлаў. 00:00:15.071 --> 00:00:19.056 У верасьні 2011 году тысячы людзей па ўсёй Эўропе 00:00:19.058 --> 00:00:22.043 загружалі фота і відэа гістарычна-культурных помнікаў 00:00:22.045 --> 00:00:26.043 у межах конкурсу «Вікі любіць славутасьці». 00:00:27.040 --> 00:00:32.013 За адзін месяц было загружана больш за 170 000 здымкаў, 00:00:32.013 --> 00:00:34.095 зь якіх каля 25 000 паходзяць з Францыі. 00:00:36.021 --> 00:00:42.036 У Сене і Марне [усход Парыж] было прапанавана здымаць фатаграфіі і відэа болей 150 помнікаў. 00:00:45.001 --> 00:00:49.011 Мапа, якую вы бачыце, была створаная мноствам людзей, 00:00:49.011 --> 00:00:53.040 а яе зьвесткі — вольныя: гэта праект OpenStreetMap. 00:00:54.059 --> 00:00:59.095 Злучыўшы зьвесткі OpenStreetMap і здымкі з геапрывязкай зь Вікісховішча, 00:00:59.095 --> 00:01:05.030 мы атрымалі мапу, на якой бачныя здымкі з конкурсу «Вікі любіць славутасьці», і дзе яны былі зробленыя. 00:01:11.037 --> 00:01:17.043 А гэта рахунак «Tourisme77» [аддзел турызму Сены і Марны], якім кіруе Сена і Марна. 00:01:17.043 --> 00:01:21.048 Паколькі выявы з конкурсу зьяўляюцца вольнымі, было магчымым 00:01:21.048 --> 00:01:25.082 выкарыстаць іх у гэтай групе на flickr. 00:01:27.007 --> 00:01:28.085 Але зірнем глыбей... 00:01:28.085 --> 00:01:33.094 ...што, калі б жыхарам і наведнікам Сены і Марны было прапанавана 00:01:33.094 --> 00:01:38.045 дадаваць здымкі ў групу на flickr, выклаўшы іх на ўмовах вольнай ліцэнзіі... 00:01:38.045 --> 00:01:41.016 Уявіце, якую мапу мы б атрымалі... 00:01:41.016 --> 00:01:47.068 Або, якія праграмы для тэлефонаў можна было б стварыць. 00:01:49.036 --> 00:01:51.040 У гэтым — мэта вольнай культуры: 00:01:51.040 --> 00:01:57.037 рукамі тутэйшых людзей прыўнесьці новае, каб папулярызаваць мясцовыя здабыткі. 00:01:59.035 --> 00:02:02.061 Што інтэрнэт-карыстальнікі робяць дзеля вольнай культуры, тое вольная культура робіць дзеля вас!