Вікісховішча — сховішча вольных мэдыя-матэрыялаў, якімі ілюструюцца артыкулы Вікіпэдыі — але ня толькі. Гэтае сховішча цяпер утрымлівае больш за 11 мільёнаў выяваў, відэа- і гукавых файлаў. У верасьні 2011 году тысячы людзей па ўсёй Эўропе загружалі фота і відэа гістарычна-культурных помнікаў у межах конкурсу «Вікі любіць славутасьці». За адзін месяц было загружана больш за 170 000 здымкаў, зь якіх каля 25 000 паходзяць з Францыі. У Сене і Марне [усход Парыж] было прапанавана здымаць фатаграфіі і відэа болей 150 помнікаў. Мапа, якую вы бачыце, была створаная мноствам людзей, а яе зьвесткі — вольныя: гэта праект OpenStreetMap. Злучыўшы зьвесткі OpenStreetMap і здымкі з геапрывязкай зь Вікісховішча, мы атрымалі мапу, на якой бачныя здымкі з конкурсу «Вікі любіць славутасьці», і дзе яны былі зробленыя. А гэта рахунак «Tourisme77» [аддзел турызму Сены і Марны], якім кіруе Сена і Марна. Паколькі выявы з конкурсу зьяўляюцца вольнымі, было магчымым выкарыстаць іх у гэтай групе на flickr. Але зірнем глыбей... ...што, калі б жыхарам і наведнікам Сены і Марны было прапанавана дадаваць здымкі ў групу на flickr, выклаўшы іх на ўмовах вольнай ліцэнзіі... Уявіце, якую мапу мы б атрымалі... Або, якія праграмы для тэлефонаў можна было б стварыць. У гэтым — мэта вольнай культуры: рукамі тутэйшых людзей прыўнесьці новае, каб папулярызаваць мясцовыя здабыткі. Што інтэрнэт-карыстальнікі робяць дзеля вольнай культуры, тое вольная культура робіць дзеля вас!