[Што новага ў Firefox] З апошнім Firefox’ам трапіць на патрэбную старонку стала прасьцей і хутчэй. Пераробленая стартавая старонка дае хуткі доступ да папулярных пунктаў мэню. Такіх як загрузкі, закладкі, гісторыя, дадаткі, сынхранізацыя і налады. [Старонка новай укладкі] Удасканалена і старонка новай укладкі. На старонцы новай укладкі можна хутка перайсці да нядаўна прагледжаных і найчасьцей наведваных сайтаў. Старонка новай укладкі адкрываецца значком «+», што ўверсе браўзэра. На старонцы новай укладкі паказваюцца выявы нядаўна прагляданых і найчасьцей наведваных сайтаў. Мініятуры можна перацягваць, каб упарадкаваць на свой густ. Каб замацаваць выяву сайту, трэба пстрыкнуць па значку цьвічка, каб выдаліць — па значку «Х». Каб новая ўкладка паказвалася ў выглядзе пустой старонкі, трэба націснуць на значок шэрай сеткі ў верхнім правым куце. Загрузі найноўшы Firefox зараз і пачні карыстацца новымі магчымасьцямі ўжо сёньня.